Малююць дзеці!

6 красавіка 2008 года ў Выставачнай зале музея адчынілась выстава
 прысвечаная 20 – годдзю мастацкага аддзялення Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў імя Рыгора Раманавіча Шырмы.
Выкладчыкі аддзялення шуткуюць – “ХХ лет спустя”.

На прэзентацыю выставы прышлі павіншаваць сваіх настаўнікаў і школу, як сёнешнія навучэнцы, так і тыя хто вучыўся маляваць 5, 10 гадоў таму, Салон музея ледзь умесціў усіх жадаючых. Тады ў 1988 годзе, мала хто з прысутных педагогаў мог уявіць сабе гэткае мерапрыемства знагоды такога юбілею.
Якаў Сямёнавіч Малайчук, былы дырэктар школы мастацтваў, чалавек , які стаяў у вытокаў стварэння гэтага аддзялення, успамінаў: “А пачыналася ўсё з маленькага пакойчыка, у старым будынку музычнай школы(цяпер гэта “Прэстыж”), печь, некалькі сталоў ды шчыльна стаячыя друг да друга мальберты. Тады казалася, добра было б набраць для пачатку, хоць 30 вучняў – прышлі больш. “

66849Першым настаўнікам быў – Рыгор Піліпавіч Печнікаў (дарэчы ён прысутнічаў на імпрэзе), гэты добра вядомы ў горадзе чалавек мастацкай прафэсіі з’яуляецца адкрывальнікам таленту не аднага дзесятка вучняў – гэта і Наталля Грыцко, мастачка, кераміст, вядомы ў Берасьце дызайнер, і мясцовы скульптар-кераміст Віталь Раманоўскі, і Наталля Пашкевіч, прызнаная мастачка, якая жыве сення ў Францыі і шмат, шмат іншых пружанцаў.

Сення мастацкае аддзяленне – гэта больш за 100 вучняў. Як адзначыла дырэктар школы мастацтваў Лілія Мікалаеўна Філімовіч: “Нам ёсць чым ганарыцца – вучні нашага аддзялення з’яўляюцца шматлікімі лаўрэатамі розных рэспубліканскіх конкурсаў і дзіцячых плэнэраў ў Польшчы, мастацкіх фестываляў ў рамках Саюзнай дзяржавы і ЮНЭСКА. Нашы былыя вучні атрымліваюць прэзідэнскія стыпендыі ў рамках падтрымкі творчай моладзі. Праз 20 год мы бачым асаблівую патрэбнасць грамадству гэтага накірунку работы нашай школы, на перадзе шмат новых планаў, а сенешняя выстава стала сваеасаблівай “справаздачай” работы аддзялення за гэты час.”
На выставе прадстаўлена больш за 50 работ – гэта ў першую чаргу малюнкі цяперашніх вучняў, сярод папярэдніх пакаленняў маладых мастакоў есць работы і Наталлі Цыбулевіч, керамічны посуд Наталлі Грыцко. Выстава атрымалася яркая і выразная, першыя наведвальнікі доўга затрымаліся сярод першых парасткаў будучых таленавітых мастакоў.
Дырэктар музея Юрый Зялевіч прапанаваў гэтую выставу лічыць пачаткам добрай традыцыі штогадовых справаздачных экспазіцый лепшых новых работ мастацкага аддзялення ў Выставачнай зале “Пружанскага палацыка”, што падцвердзіў, разам з дырэктарам школы мастацтваў, перарэзваннем чырвонай стужкі.

* * *

У Кнізе водгукаў зроблены такі надпіс:
“Калі б вяселка раптам упала б на зямлю – яе рознакаляровасць абавязкова б папала ў рукі вось гэтых маладых талентаў. Дзякуй Вам усім за тое, што вы робіце. І яшчэ вам чатыры разы па ХХ – Завіце на юбілей, мы абавязкова сустрэнемся!”

Добавить комментарий