З 15 па 19 жніўня ў Пружанах ужо ў 5-ы раз адбыўся мастацкі пленэр арганізаваны па ініцыятыве музея-сядзібы «Пружанскі палацык» . Памаляваць прыехалі мастакі з арт-суполкі «Абуджэнне» (Міншчына) — Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, «Арт-Слонім» — Васіль Грыневіч, мастакі з г. Бярозы — Анатоль Маразюк, Таццяна Зданевіч. Творчыя пляцоўкі вызначыліся ў в.Семянча-2, в.Белавусаўшчына, г.п.Шарашова, вуліцы Пружанаў. Мастакі плануюць арганізаваць справаздачную выставу ў другой палове верасня.
Фота Анатоля Маразюка: Мастакі на пляцоўцы ў в.Белавусаўшчына.