Хутка ў палацыку — Школа бёрдвотчера!

Ці можаце адрозніць узімку варону ад грака? Ці ведаеце, дзе адшукаць птушку года – шчыгла? Не? Тады спяшайцеся запісацца ў “Школу бёрдвочара” – сапраўднага птушказнаўцы! 

 

 

 

Бясплатныя курсы па вызначэнню відаў мясцовых птушак правядзе ў г. Пружаны з 7 сакавiка па 30 красавiка  грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Усяго будзе восем тэарэтычных заняткаў у будні і дзве палявыя экскурсіі на выхадных. Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від, а таксама вызначальнік.

Запісацца могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў, адукацыя і прафесія не маюць значэння. Патрэбна толькі паведамiць каардынатару да 6 сакавіка адным з наступных спосабаў: тэл.: 8(029) 823 44 84, электронная пошта: mybox_sasha.net@mail.ru

Заняткі будуць праходзіць у «Музеі-сядзібе Пружанскі палацык» па адрасе: вул. Савецкая, 50

Добавить комментарий