Open your map settings to configure the Google Maps API key. The map can't work without it.
НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Translate:
    Мы на сацсетках:

    Конкурс дзіцячага малюнка

    З 20 студзеня 2018 года Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”  абвяшчае аб пачатку прыёма работ для ўдзелу ў конкурсе дзіцячага малюнка “Шчасце ў маіх вачах“.

             Ідэйным натхніцелем конкурса стаў наш зямляк – бізнэсоўца Дзмітрый Шульман. Партнёрам конкурсу з’яўляецца – Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза мастакоў Беларусі. Асноўныя мэты конкурсу – садзейнічанне развіццю дзіцячай мастацкай творчасці,  выяўленне адораных дзяцей.

           Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці 6-17 гадоў, жыхары Пружаншчыны.  Ад аўтараў прымаюцца работы, выкананыя ў тэхніках жывапіс і графіка.

             Работы могуць выконваюцца ў вольнай форме на вольную тэму ў агульнай намінацыі «Мая радзіма» (Гэта можа быць: мая вуліца, вёска, горад, лес, рака, возера, кветкі, мае любімыя мясціны, мае дарагія сябры (гадаванцы), сям’я, школа і г.д.) Для твораў няма абмежаванняў па жанрах і мастацкіх напрамках. Адзін ўдзельнік можа падаць не больш за 3 работы.

            Прыём работ праводзіцца да 20 мая 2018 года, абвяшчэнне пераможцаў і ўзнагароджванне дыпломамі і каштоўнымі прызоў – 1 чэрвеня.

    Падрабязней  — “Палажэнні аб конкурсе дзіцячага малюнка “Шчасце ў маіх вачах

    Пашпарт работы

    Опубликовать в Facebook
    Опубликовать в Google Plus
    Опубликовать в Одноклассники

    Добавить комментарий