НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Мы на сацсетках:
Пружаны 

VI навукова-краязнаўчая канферэнцыя «ПРУЖАНСКІ ДЫЯРЫУШ»

“Пружанскі дыярыуш”

VІ навукова-краязнаўчая канферэнцыя

    Тэрыторыя Пружаншчыны разам з іншымі землямі сучаснага беларуска-польска-украінскага памежжа – гэта своеасаблiвы гісторыка-культурны і прыродна-геаграфічны рэгіён. Ён звязаны з многімі гераічнымі і трагічнымі падзеямі мінулага, а таксама імёнамі шэрагу асоб, якія ўнеслі пэўны ўклад у гісторыю, культуру, навуку, грамадска-палітычнае жыццё не толькі Беларусі, але і іншых краін і народаў свету.


З часоў свайго заснавання мэтанакіраваную работу па зборы і захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны малой радзімы вядзе “Музей-сядзіба Пружанскі палацык”. Музей таксама працуе ў накірунку назапашвання звестак аб мінуўшчыне і сучаснасці і іх асвятленні для шырокага кола грамадскасці. Навуковыя супрацоўнікі установы маюць даволі разнастайную тэматыку даследаванняў. Музей цесна супрацоўнічае з краязнаўцамі і навукоўцамі ў галіне вывучэння спадчыны раёна.
З 2012 г. у музеі-сядзібе штогод праводзяцца навукова-краязнаўчыя канферэнцыі, ужо выдадзена 4 зборнікі дакладаў: “Заходнебеларускі рэгіён у паўстаннні 1863 – 1864 гг.” (Брэст, 2013), “Падзеі Першай сусветнай вайны ў лёсе Заходняй Беларусі” (Брэст, 2014), “Імя ў гісторыі: Заходнепалескі рэгіён” (Брэст, 2016), “Белавежжа: мінулае і сучаснасць” (Брэст, 2016).
З 2017 г. канферэнцыя атрымала пастаянную назву “Пружанскі дыяруш” і будзе далей садзейнічаць вывучэнне самых розных бакоў жыцця роднага краю.
Трэба адзначыць, што на сённяшні дзень даволі вялікае кола навукоўцаў і краязнаўцаў займаецца вывучэннем гістарычных падзей, культурнага жыцця, навакольнага асяроддзя, дзейнасці знакамітых асоб. Таму ёсць неабходнасць абагульнення матэрыялаў навуковых і краязнаўчых даследаванняў з мэтай найбольш поўнага і аб’ектыўнага асвятлення жыцця Пружаншчыны і суседніх тэрыторый ў розныя эпохі і перыяды, а таксама вызначэння далейшых накірункаў ў справе вывучэння ўзгаданага рэгіёну.
На VІ-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі “Пружанскі дыяруш” у “Музеі-сядзібе Пружанскі палацык” тэматыка дакладаў не абмяжоўваецца пэўным перыядам ці накірункам даследаванняў. Да разгляду прымаюцца навуковыя работы, аб’ектам вывучэння ў якіх з’яўляецца рэгіён беларуска-польска-украінскага памежжа.
Прыярытэт пры адборы дакладаў на канферэнцыю аддаецца тэмам, звязаным з Пружаншчынай і суседнімі тэрыторыямі. Сярод юбілейных і памятных дат, якія звязаны з Пружаншчынай магчыма адзначыць:
— 205 год з дня нарадэння Ю.І. Крашэўскага;
— 160 год з дня нараджэння П.М. Жуковіча;
— 125 год з дня нараджэння Р.Р. Шырмы;
— 125 год з дня нараджэння А. Дзяконскага;
— 120 год з дня нараджэння К.С. Львовай;
— 115 год з дня нараджэння Я. Хвораста;
— 80 год з дня нараджэння М.С. Купрэева;
— 400 год Троіцкаму касцёлу ў Ружанах;
— 380 год з часоў набыцця Магдэбургскага права Ружанамі;
— 225 год зацвяржэнню герба Шарашова;
— 205 год Гарадзечненскай бітвы;
— 95 год з дня адкрыцця Пружанскай гімназіі імя А. Міцевіча і інш.

Па выніках навукова-краязнаўчай канферэнцыі будзе выданы навуковы зборнік дакладаў.

Праблемы для абмеркавання:

 Гістарычнае мінулае рэгіёну: ад старажытнасці да сучаснасці;
 Помнікі гісторыка-культурнай спадчыны;
 Страчаная спадчына;
 Асоба ў гісторыі і культуры: славутыя і забытыя імёны;
 Гісторыя сям’і ў гісторыі краіны;
 Літаратурная і мастацкая спадчына;
 Моўныя і этнічныя асаблівасці;
 Народныя майстры: імёны, традыцыі, школы;
 Рамёствы і промыслы;
 Этнаграфічная спадчына;
 Рэлігійнае краязнаўства;
 Турыстычны патэнцыял рэгіёну;
 Геаграфічныя асаблівасці рэгіёну;
 Біялагічная разнастайнасць;
 Карысныя выкапні і прыродныя рэсурсы;
 Ахова прыроды;
 Белавежская пушча: мінулае і сучаснасць;
 Развіццё адукацыйнай справы;
 Сістэма аховы здароўя;
 Ваеннае мінулае;
 Будаўніцтва і камунікацыі;
 Эканоміка рэгіёну: праблемы і перспектывы;
 Спартыўныя дасягненні і інш.

Час правядзення канферэнцыі: 28 красавіка 2017 г.

     Месца правядзення канферэнцыі – г. Пружаны, ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык”.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па 3 красавіка. Тэксты дакладаў па 9 красавіка 2017 г. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў! Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 13 красавіка 2017 г.
У заяўке паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, навуковая ступень і званне, пасада, назва даклада, назва ўстановы, якую ён прадстаўляе, адрас (хатні ці ўстановы) і кантакты.
 Патрабаванні да тэкстаў дакладаў: электронны варыянт не болей за 20 тыс. знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Абавязкова – пазначыць УДК і ББК!
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі (спампаваць заяўку ў .doc) прымаюцца па электроннай пошце:

Кантакт: Зялевіч Юрый Сяргеевіч,
225133, г. Пружаны, вул. Савецкая, 50,
Тэл. (016) 329-03-06,
маб. +375333711342 (МТС),
тэл/факс (016) 322-18-96
е-mail: palacyk(малпа)tut.by

Праезд і харчаванне аплочваецца ўдзельнікамі канферэнцыі.

Аргкамітэт

Інфаліст. pdf

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники

1 комментарий: VI навукова-краязнаўчая канферэнцыя «ПРУЖАНСКІ ДЫЯРЫУШ»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *