19/02 — у палацыку творчая сустрэча.

У нядзелю, 19 лютага запрашаем усіх на імпрэзу «У прасторы Святла», прымеркаваную да сусветнага Дня роднай мовы.

Гэта сустрэча-роздум пра Нас, пра Час, пра Дом пра Шлях, пра Свет і Слова, куды ідзём-жывём пад продкавай Аховай…
Нашы госці:
Антаніна Хатэнка (Antanina Chatenka) паэтка, этнакультуролаг;
Грыневіч Тацьцяна, спявачка, музыкант.

Гісторыя творыцца штоімгненна, і мы паяднаны з папярэднікамі і наступнікамі Мовай, Песняй, Памяццю.
Мы вечныя праз наша Майстэрства чуць і гаварыць.
Будзем жа Разам слухаць і гаварыць — адзін з другім і з гісторыяй, адзін да другога і ў будучынь.
Гаварыць са сваім горадам і сваім Краем.
Слухаць свае спаміны і свае згадкі — жывыя галасы Заўсёднасці.
Чакаем вас «У прасторы Святла»!
Пачатак а 13:00.
Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы культурніцкай кампаніі «БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ!» (http://budzma.by/) у межах кампаніі да юбілею беларускага кнігадрукавання ““ПЯЦІСОТГОДНАСЦЬ”.
#БУДЗЬМА #ПЯЦІСОТГОДНАСЦЬ #500ГОДНАСЦЬ #ХАТЭНКА #ГРЫНЕВІЧ #ПАЛАЦЫК #ПРУЖАНЫ

 

Добавить комментарий