Open your map settings to configure the Google Maps API key. The map can't work without it.
НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Translate:
    Мы на сацсетках:

    28/10 — сустрэча з Настай Кудасавай

    kudasava2

     

    Ужо ў гэтую  пятніцу, 28 кастрычніка,  запрашаем на сустрэчу з вядомай сучаснай  беларускай паэтэсай Настай Кудасавай і прэзентацыю яе трэццяй кнігі «Маё невымаўля». Сустрэча адбудзецца ў рамках кампаніі “Пяцісотгоднасць”.

    У імпрэзе прыме ўдзел вядомы беларускі літаратар Ільля Сін .

    Пачатак у 17.30

    Уваход свабодны.
    «Маё невымаўля» — голас Паэзіі, які прарваўся з лабірынту маўчання.» — пісьменнік Анатоль Івашчанка
    http://nn.by/?c=ar&i=170361

    Наста Кудасава пра сваю новую кнігу:
    “Маё невымаўля” – кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё і ў зямныя лёсы – лёс паэта, лёс жанчыны, лёс жука, сабакі, мядзведзя, сасны, ветра… Гэта кніга – услухоўванне ў пяянне рыб і ўзрастанне дрэваў. Гэта мой шлях углыб мовы, да першасных сутнасцяў словаў, і далей – да простага і няўлоўнага, да таго, што застаецца па-за мовай, між радкоў. У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя ў апошнія пяць гадоў – вельмі нялёгкі ў маёй біяграфіі перыяд. Але нягледзячы на боль, адзіноту і расчараванне я б хацела данесці чытачу веру ў галоўнае – веру ў любоў, якая разлітая паўсюдна і якая адзіная напаўняе наш свет сэнсам і прыгажосцю.»

    Опубликовать в Facebook
    Опубликовать в Google Plus
    Опубликовать в Одноклассники

    Добавить комментарий