Мы на сацсетках:
Пружаны 

3 ЧАГО ПАЧЫНАЕЦЦА ПАМЯЦЬ ?

Амаль паўгода таму дырэктарам будучага кралзнаўчага музея быў назначаны настаўнік гісторыі пятай школы горада, самаадданы энтузіаст краязнаўства Язэп Станіслававіч Машкала.
Пра захапленні Язэпа Станіслававіча ў кватэры сведчыць многае. Па-першае, гэта, вядома, кнігі. Вельмі многа па гісторыі. этнаграфіі, краязнаўству. Нямала рэдкіх і нават адзінкавых экземпляраў. Напрыклад „Лісты да родных» Крашэўскага, „Біблілграфічны нарыс пра Карпінскага», выдадзены ў 1827 годзе… Ён з відавочным задавальненнем хваліцца мне сваёй багатай нумізматычнай калекцыяй. Паказвае наканечнік стралы. якую яго знаёмыя знайшлі недзе ў двары палаца Сапегаў у Ружанах, старадаўні срэбраны кубак… Дарэчы, большасць рэчаў, якія беражліва захоўвае Язэп Станіслававіч, так ці інакш звязаны з нашымі мясцінамі, з Пружаншчынай. Хутка яны зоймуць месца ў краязнаўчым музеі. Недалёка схаваны і баян. На ім у вольны час любіць Язэп Станіслававіч найграць якую-небудзь спадабаўшуюся мелодыю. Ён закончыў аддзяленне музычнага выхавання Гродзенскага музычнапедагагічнага вучылішча і лічыць гэта немалаважным фактам сваёй біяграфіі. Любіць займацца фотасправай.

Язэп Станіслававіч, вы, напэўна, чалавек не тутэйшы. Прозвішча Машкала дагэтуль на Пружаншчыне не сустракалася. Дзе вашы карані?
– Я нарадзіўся ў старажытнай (ажно ў 15 стагоддзі ўпамінаецца ў летапісах намнога старэй Пружан) вёсцы Алешкаўцы, што на Шчучыншчыне. Але, лічу, што прозвішча перайшло да нас, трошкі, праўда, трансфармаваўшыся, з Літвы. Есць на Віленшчыне мястэчка Махшкгайлы. Тым не менш, я безумоўна, называю сябе беларусам, хаця ў пашпарце запісана, што паляк. У нашай вёсцы стаіць касцёл I, магчыма, таму большасць яе жыхароў лічыць сябе католікамі. Хаця і мянушкі, і ўсе традыцыі наогул спраўляюцца беларускія. У час не такіх ужо і частых сустрэч з братам у нас не на адзін вечар зацягваюцца размовы і нават спрэчкі на гэтую тэму: беларусы мы ці палякі? A ўвогуле, скажу я вам, вывучаць сваю радаслоўную, гісторыю сваіх родных мясцін вельмі цікавы і карысны занятак!
– Таму вы і вырашылі прысвяціць гэтаму ўсё сваё жыццё?
– Ну, тут трэба было б некалькі ўдакладніць. Бо гісторык, краязнаўца вывучае намнога шырэйшы аспект навук, чым толькі сваю радаслоўную. Я закончыў гістарычны факультэт Гродзенскага універсітэта. Паколькі к гэтаму часу ўжо ажаніўся і пераехаў у Пружаны, то і тэму cвaёй дыпломнай работы ўзяў мясцовую: “Пружанскі раён са старажытнейшых часоў да канца 19 стагоддзя». Яна была добра ацэнена, і мне параілі паступаць у аспірантуру без уступных экзамёнаў на атрыманне навуковай ступені, дзе цяпер і займаюся. Ужо здаў адзін кандыдацкі мінімум. Дысертацыю сваю хачу прысвяціць культуры пружанскай зямлі матэрыялаў у нашых мясцінах для яе напісання вельмі многа. Думаю. гэта павінна прынесці карысць развіццю краязнаўства ў нашым раёне.
– Язэп Станіслававіч, вось ужо пяць месяцаў, як вы з’яўляецеся дырэктарам музея, якога па сутнасці ў Пружанах яшчэ няма.
– Цяперашнім музеем можна назваць хіба што адзін з пакояў гарадскога Дома культуры, дзе мы складзіруем каштоўныя рэчы для будучага сапраўднага музея. Там ужо ёсць нямала цікавых экспанатаў. А ўвогуле амаль усе нашы экспанаты распісаны па паперах і захоўваюцца пакуль што ў іх уладальнікаў у большасці сваёй па вёсках, у сяброў „Спадчыны», у школах і школьных музеях. Гэта, напрыклад, прылады працы бонда¬раў, кушняроў, наканечнік ад стралы 15 стагоддзя, са старажытных прылад працы калаўрот. жорны, ткацкі станок, кераміка Такарэўскага, а таксама беларуская саматканая вопратка… Цэлы блакнот запісаны імёнамі і прозвішчамі. Мы робім усё, каб не прападалі. не вывозіліся за мяжу рэчы, каштоўнасць якіх неацэнная. Каб не здарылася, напрыклад, такога, як нядаўна ў Ружанах, калі людзі купілі стары дом, знайшлі ў ім скрыню з нейкім хламам і, не задумваючыся, спалілі ўсё як потым аказалася, рэчы яшчэ часоў уладання Сапегаў. Нямала такіх фактаў і ў горадзе. Нядаўна вось падлеткі прадавалі карціну за 500 долараў, якая, па прызнанню спецыялістаў, уяўляе сабой сапраўдную мастацкую каштоўнасць… Ды вы, напэўна, памятаеце, што здарылася пры рэстаўрацыі Белах лавак, калі было знойдзена і выкінута многа каштоўных старажытных рэчаў.
– Значыць, атрымаць сваё памяшканне неабходна як найхутчэй?
– Так. Да канца года рэстаўратары павінны закончыць асноўныя работы на гарадской сядзібе. Да будынка будзе падключана ацяпленне. І за справу возьмуцца аддзелачнікі, мастакі-дызайнеры. Абяцаюць дапамагчы райсельбудаўцы. Былы палац графіні ў гарадскім парку стане такім, якім ён быў у 19 стагоддзі. Захавалася яго асноўнае апісанне. Так што можна не сумнявацца, што жаданае будзе дасягнута. Хаця, вядома, хацелася б, каб рэстаўратары працавалі з душой, адносіліся да кожнай рэчы беражліва. Нярэдка ж робіцца наадварот. Дзверы, напрыклад, сапраўдныя дубовыя дзверы, якія адкрываў сваімі рукамі сам пан Швыкоўскі. спісалі. Робяць муляжы. Гэтак жа і з аконнымі рамамі. А можна было б некаторыя з іх ачысціць ад фарбы, аднавіць мудрагелістыя ўзоры. Але добра, што дзверы тыя яшчэ не паспелі вывезці каму-небудзь на дачу. Стаяць пакуль на складзе…
А ці не можа, Язэп Станіслававіч. атрымаецца так, што ўвесь наш музей, як тыя дзверы, будзе муляжом? Каб прадставіць 19 стагоддзе ў прасторных пакоях Швыкоўскіх, спатрэбіцца нямала грошай. Ці ў стане раён усё гэта выцягнуць?
– Калі музей будзе раённы, вядома, не выцягне. Таму што экспанаты, начынку (а плануецца не толькі знешнюю і ўнутраную аддзелку, але і наогул усю абстаноўку ў палацы зрабіць адпаведную 19 стагоддзю. мэблю, піяніна, шторы) трэба будзе набываць за кошт ас.абістых сродкаў.
– У чым жа выйсце?
– Можна спадзявацца на дабрачыннасць людзей, на тое, што многія будуць дарыць свае рэчы. Але ж, вядома, не ў гэтым выйсце. Мы спадзяемся, і на гэта ўжо ёсць адпаведныя падставы, што Пружанскі музей будзе філіялам абласнога краязнаўчага музея. Тады мы ў многім выйграем. Папершае, у набыцці экспанатаў. Падругое, мы зможам перыядычна мяняць экспанаты. Адзін з раздзелаў музея можам зрабіць, напрыклад, філіялам Брэсцкага музея канфіскаваных на мытні рэчаў і рэгулярна яго абнаўляць. Будзе большы размах і для пошукавай работы, таму што можна будзе атрымаць права на раскопкі…
– А якія яшчэ раздзелы плануецца адкрыць у музеі? Ці здолееце запоўніць усе 18 пакояў?
– Спачатку ў палацы планавалі размясціць залу гульневых аўтаматаў, кафэ-бар… Цяпер мы плануем увесь будынак поўнасцю забраць пад музей. Тут будзе краязнаўчы аддзел, фальклорны, мемарыяльныя залы, прысвечаныя нашым славутым землякам Шырме, Крашэўскаму, Баброўскаму… Вядома ж, будзе адкрыты і аддзел прыроды для самых маленькіх наведвальнікаў музея. Жывём жа мы ў пушчы інакш нельга. ёсць задума наогул стварыць у Пружанах музейна-паркавы ансамбль. Таму што не толькі палац, але і парк вакол яго рэліквія. Праўда, парк ужо ўзяліся „рэстаўрыраваць» таполі садзяць, клёны, ператвараюць яго ў лес…
А наогул, калі мы пачалі размову пра будучае, добра было б перанесці да Пружан той млын, што стаіць пад Забалаццем. Захаваўся, дарэчы, увесь яго механізм, сам ён пабудаваны на дубовай аснове. Паставіць бы гэты млын ля ўезду ў горад. Тым больш, што славіліся раней Пружаны млынарнай справай 216 млыноў было ў акрузе. І прыгожа было б, і ў людзей памяць заставалася б пра горад…

Інтэрв’ю ўзяла А. ХАДАРОВІЧ.
РБ 1994.16.04

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *