НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Мы на сацсетках:
Пружаны 

Дык будзе музей?

Дэбаты вакол палаца-прыгажуна ў гарадскім парку скончыліся тым, што ў рэшце рэшт вырашылі размясціць там ваённы краязнаўчы музей, а таксама, незалежна ад яго, гульнёыя пакоі для дзяцей, більярдную, „Белую залу» з зімовым садам і аранжарэяй аддаць для айпачынку пажылых людзей. Па меры магчымаоці праходзяць і рэстаўрацыйныя работы. Скажу больш, калі ў кароткі тэрмін будзе зроблена сантэхніка, дык, па прагнозах спецыялістаў, усе астатнія работы будуць скончаны праз які год. Ну, а што музей, якія работы па яго стварэнню прааодзяцца зараз? Аб гэтым наша гутарка з гісторыкам-краязнаўцам Іосіфам МАШКАЛАМ:
– Іосіф Станіслававіч, раскажыце, калі ласка, з чаго ўсё пачыналася. Як прыйшлі да думкі стварэння краязнаўчага музея у горадзе?

– Наколькі мне вядома, думкі такія выказваліся даўно. Аднак справа па-сапраўднаму зрушылася з месца, калі ўзяліся за яе „спадчынцы” члены раённага клуба краязнаўцаў. Ездзілі па раёне, аднаўлялі помнікі, збіралі рэчы старажытных промыслвў. Знайшлося многа багатага матэрыялу, і, як вынік, з’явілася неабходнасць недзе ўсё гэта складваць і захоўваць. А ў хуткім часе было прынята рашэнне райвыканкама аб адвядзенні месца пад музей ў сядзібе, ў гарадскім ларку.
Восенню і вясной мінулага года мы разам з метадычнымі работнікамі аддзела культуры ездзілі па вёсках раёна і цікавіліся народнымі промысламі: пляценнем, ткацтвам. ЁСЦЬ на прыкмеце і старажытная мэбля ў горадзе, Так, напрыклад, чатыры шафы XIX стагоддзя хоць зараз можна забіраць у музей, іх каштоўнасць бясспрэчная нават трывожна, што нехта іншы да гэтага скарбу дабярэцца.
– А чаму зараз нельга ўзяцца за скупку ў насельніцтва ўсіх гэтых каштоўнасцей, што вы прыглядзелі?
–Уся справа ў тым, і гэта наша асноўная праблема, што няма памяшкання, дзе можна захоўваць экспанаты. А таму скупка практычна не пачыналася, што проста недаравальна. Выкупляць экспанаты трэба, як мага хутчэй. Цана на старажытныя рэчы расце з кожным днём, ды і ахвотнікаў прыдбаць іх развялося шмат.
– Аднак ёсць жа ў раёне іншыя нёвялічкія краязнаўчыя музеі, напрыклад, пры некаторых школах. Чаму б іх не ўзяць у памочнікі?
– Такія музеі, як у Шанях, Магілёўцах, пры Доме культуры ў Клепачах, не гаворачы ўжо аб іншых, зроблены па-дылетанцку. Справа ў тым, што сабраны там далёка, не лепшыя ўзоры нашай культуры. Гаршкі, лапці, шліфаванае каменне многае з гэтага наогул не мае ніякай каштоўнасці. Бо ў свой час не вывучалася спецыялістамі, выстаўлялася насвет Божы ўсё, што трапляла пад руку. Адсутнічае пашпартызацыя і ўлік іх. Таму сёння гэты экспанат ёсць, а заўтра, напрыклад, пры замене кіраўніка яго ўжо няма. Пры такой арганізацыі справы няма гарантыі, што захаваюцца і нашы рэчы. Дарэчы, ужо згінулі некаторыя каштоўнасці, што былі знойдзены пры раскопках курганоў на Пружаншчыне, а ім проста няма цаны. Таму другім, не менш балючым пытаннем, застаецца ўлік усіх каштоўнасцей, які ў раённым аддзеле культуры практычна адсутнічае. Думаю, гэта работай змог бы заняцца музей. Як, дарэчы, і вырабам экспанатаў-дублікатаў, бо вельмі многія матэрыялы раскопак знаходзяцца ў запасніках Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
– I якім жа Вам бачыцца раённы краязнаўчы музей?
– Папершае, музей будзе заснаваны на мясцовым матэрыяле. Многа пружанскіх экспанатаў знаходзіцца ў філіяле Брэсцкага музея выратаваных каштоўнасцей, якія, спадзяемся, апошні нам верне хаця б часткова. Многа ўаагі варта ўдзяліць этнаграфіі і фальклору, заняцца супрацоўніцтвам з мясцовымі калекцыянерамі, якія сабралі багаты матэрыял. Неабходна заняцца вяртаннем экспанатаў Сапегаўскага замка, зборам твораў мастацтва па вёсках. Патрэбна ўжо зараз рыхтаваць нейкія экспазіцыі на будучае, ствараць запасны фонд і, прычым, на прафесіянальнай аснове. Патрэбна супрацоўніцтва і час, а таксама чалавек, які б канчаткова „захварэў» гэтай справай.
— Дык за чым, як кажуць, справа стала?
— Дагэтуль яшчэ не ўведзена пасада дырэктара, не створаны савет музея і яго штат, якія маглі б ужо зараз заняцца ўсёй карпатлівай працай па стварэнню музея.
Гутарыла Галіна КАЛЯДА.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *