Мы на сацсетках:
Пружаны 

Моладзь шануе вялікі подзвіг

Навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 60-годдзю Вялікай Перамогі, прайшла ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».

АРГАНІЗАВАЛІ яе вучні старэйшых класаў гімназіі. На працягу ўсяго навучальнага года вучні 11-х класаў гімназіі наведвалі заняткі спецыяльнага факультатыва «Вялікая Айчынная вайна». 3 мэтай паказаць усё тое, што яны вывучылі, гімназісты і падрыхтавалі гэтае пазнавальнае мерапрыемства.

Адзінаццацікласніцы Ю.Чыркіна, А.Грышчук і К.Зарэцкая прачыталі свае даклады, у якіх сцісла апісалі ўсю гісторыю Вялікай Айчыннай — ад перадумоў і пачатку да пераможнага заканчэння. Свой верш, прысвечаны памяці спаленых беларускіх вёсак, прачытала вучаніца 10 класа Кацярына Саскевіч.

На мерапрыемстве прысутнічалі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны С.Д. Капітонаў, М.І. Майсяйчук, І.М. Алякумаў, М.Д. Дулько.а таксама старшыня раённага савета ветэранаў В.А. Гаўрыловіч. Усе яны выступілі перад гімназістамі з успамінамі, расказалі аб ваенных падзеях, удзельнікамі якіх былі шэсцьдзесят гадоў таму. Вячаслаў Андрэевіч Гаўрыловіч звярнуўся да ўсіх прысутных з заклікам не забываць тыя грозныя дні.

Сапраўды, падчас канферэнцыі стала зразумела, што моладое пакаленне памятае і шануе вялікі подзвіг свайго народа.

РБ.2005.14.05

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *