Пад шум прыбою, ля каралавага рыфу.

Віцебская фірма «Рамзес», якая займаеццаарганізацыяй выстаў, чарговы раз наведала Пружаны. У студзені ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» размяшчаліся шматлікія земнаводныя з калекцыі «Заатэрарыум», а з 18 сакавіка адкрылася выстава «Народжаныя морам».

Большасць экспанатаў калекцыі сабрана заснавальнікам фірмы М.М.Рамазанам. Каралы, марскія зоркі, трапічныя рыбы, разнастайныя ракавіны, пярліны ён збіраў падчас падарожжаў, якім прысвяціў жыццё. Так хобі стала работай.

Выстава паспела пабываць ва ўсіх абласных цэнтрах Бвларусі, і з кожным разам яна папаўняецца. Дарэчы, сувеніры і ўпрыгажэннІ за ўмераную цану можна набыць на месцы.

На «Народжаных морам» пружанцы могуць глядзець да 27 сакавіка. А ў планах на бліжэйшую будучыню ў арганізатараў выставы — прыезд на Пружаншчыну з калекцыяй «Халодная зброя».

НА ЗДЫМКУ: першымі наведвальнікам выставы сталі вучні СШ №5.

  Кацярына ПАШКЕВІЧ, Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

РБ.2005.23.03.

Добавить комментарий