Памятаць пра помнікі

У мінулы чацвер наш раён наведала дэлегацыя, у склад якой увайшлі намеснікі міністра культуры В.К. Гедройці В.Я. Абламскі, а таксама начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Р.Р.Бысюк, старшыня абласнога камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Л.М.Несцярчук. Планавалася, што Ружанскі палацавы комплекс і музей-сядзібу «Пружанскі палацык» наведае таксама міністр культуры Леанід Гуляка. Але з-за непагадзі ў Мінскай вобласці выезд са сталіцы высокапастаўленым асобам забаранілі.

Візіт высокіх гасцей адбыўся па непасрэднаму загаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, які даў заданне агледзець усе палацавыя комплексы і сядзібы, якія могуць выклікаць цікавасць як прыпынкі турыстычных маршрутаў. Як паведаміў начальнік аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Ю.М.Котаў, другім момантам, што выклікаў паездку, сталі плануемыя змяненні ў заканадаўстве аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей.

У цэлым госці засталіся задаволенымі ўбачаным у Пружанах, але прагучала і нямала нараканняў, асноўныя — наконт рэшткаў Ружанскага палаца Сапегаў. Было прынята рашэнне тэрмінова добраўпарадкаваць прылягаючую да яго тзрыторыю, а таксама забараніць уезд туды транспарту. У будучым, магчыма, у правым крыле (калі будуць сродкі на яго аднаўленне) размесціцца музейны пакой, а на велічныя сцены можна будзе паглядзець зблізу толькі за грошы.

Кацярына ПАШКЕВІЧ

Добавить комментарий