Премьера фильма «Время вернуться»

2 мая в кинотеатрах Брестской области состоялась общенациональная премьера военно-исторической драмы «Время вернуться», снятой киностудией «Беларусьфильм».  Фильм посвящен 80-й годовщине освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков. Премьера прошла и в кинотеатре «Спутник».

Перед началом киносеанса зрители имели возможность ознакомиться с фотовыставкой «Нельзя забыть» организованной музеем-усадьбой «Пружанский палацик». Выставка рассказывает о событиях Великой Отечественной войны на территории Пружанского района.

Продолжить чтениеПремьера фильма «Время вернуться»

У дапамогу Чарнобылю

26 красавіка 1986 г. адбылася самая страшная тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва — аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. 38 гадоў аддзяляюць нас ад тых трагічных падзей…

Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС па маштабах радыёактыўнага выкіду і сваіх далейшых наступстваў перасягнула падобныя аварыі.

У той ці іншай меры вынікі аварыі на ЧАЭС закранулі больш за два дзясяткі краін, што гаворыць аб яе глабальным характары. Аднак асноўны ўдар прыпаў на Беларусь — каля 35 працэнтаў радыёактыўных выпадзенняў аселі на яе тэрыторыі. Але нягледзячы на ​​гэта, беларусы актыўна дапамагалі пацярпелым ад аварыі.

Гэтая страшная падзея не пакінула абыякавай і жыхароў Пружаншчыны. У фондах музея захоўваецца газета «Зара камунізму», дзе на першай паласе размешчаны артыкул пад назвай “У дапамогу Чарнобылю”:

“Чарнобыльскія падзеі ўскалыхнулі ўсіх людзей нашай неабсяжнай краіны. Не пакінулі яны раўнадушнымі і жыхароў Пружанскага раёна. Амаль штодзень паступаюць у дзяржбанк грашовыя пералікі… Горача адгукнуліся на чужое гора ветэраны, якія самі перажылі бяду… Адрасоў спачування шмат. Пералічваюць самыя розныя сумы… Нашы людзі не засталіся раўнадушнымі.”

Мы павінны і сёння памятаць пра Чарнобыль дзеля будучыні, ведаць пра небяспеку радыяцыі і рабіць усё, каб падобныя катастрофы ніколі больш не паўтараліся…

Продолжить чтениеУ дапамогу Чарнобылю

А у мяне пружанская душа…

Сустрэча з паэткай — гэта заўсёды захапляльны вопыт, магчымасць пазнаёміцца ​​з новымі кнігамі і героямі, даведацца больш пра творчую прафесію, а таксама прыняць удзел у цікавым абмеркаванні, асабліва калі паэтка — наша зямлячка.

23 красавіка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма адбылася творчая сустрэча з паэткай Аленай Котавай. Алена Аляксандраўна нарадзілася ў 1979 г. у Пружанах. Сёння паэтка жыве ў Кобрыне, працуе ў школе настаўнікам англійскай мовы.

Вершы Алена Котава піша на рускай, беларускай і нават на англійскай мовах. Удзельнікі сустрэчы пачулі ў гэты вечар іх нямала: пра каханне і сяброўства, пра вернасць і шчасце,  пра родныя мясціны і прыгажосць прыроды. А з якой  цеплынёй і пяшчотай расказвала паэтка пра сваіх родных!

Падчас творчай сустрэчы Алена Аляксандраўна пазнаёміла прысутных са зборнікамі вершаў “Английский через рифмы”, “Нежное соцветие”, “Бабуліны рукі”, а таксама прэзентавала новы зборнік “А у меня пружанская душа”. Апошні зборнік стаў для нас прыемным сюрпрызам – на вокладцы размешчана выява палацыка.

Сустрэча з паэткай прынесла нам шмат станоўчых эмоцый і стала для нас дзіўным і цікавым адкрыццём. А фонды музея папоўніліся новымі экспанатамі.

Продолжить чтениеА у мяне пружанская душа…