ВЫСТАВА “ПАЧАТАК”

15 красавіка ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” правялі першую экскурсію па выставе “ПАЧАТАК”, якую наведалі вучні сярэдняй школы №5 г. Пружаны.

На выставе ў класічным выкананні прадстаўлена 13 графічных работ і 5 скульптур прыватнага і аўтарскага характару, якія былі створаны студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў: Валерыяй Вілкінай, Соф’ей Дзічэнка, Кацярынай Мельнікавай, Ангелінай Сухарукавай, Кацярынай Яфрэмавай, Дар’яй Бурло і Аляксандрай Адамовіч. У стварэнні былі выкарыстаны класічныя тэхнікі: афорт, траўлены штрых, сухая іголка, аквацінта, лінагравюра, літаграфія; дрэва, метал, гіпс, акрыл. Мастацкія вобразы абсалютна дакладныя і выразныя, надзвычай стройныя і ўпарадкаваныя, злавешчыя і містычныя – прыцягваюць позірк гледача.

Выстава “ПАЧАТАК” будзе працаваць у музеі да 15 ліпеня 2022 г. Запрашаем ўсіх зацікаўленых мастацтвам наведаць выставу.

Добавить комментарий