УВАГА!!!! ПЛАНУЕЦЦА ВЫСТАВА НАВАГОДНIХ ЦАЦАК

Нягледзячы на тое, што канец восені цешыць нас цёплымі днямі, самы час задумацца аб навагодніх святах. А што яшчэ, як ні прыбраныя ёлкі, так падымае нам настрой, вяртаючы ў дзяцінства? Менавіта яны, ёлачныя цацкі, становяцца сімвалам той радаснай пары, калі мы прыбіралі навагоднюю прыгажуню ўсёй сям’ёй, у прадчуванні падарункаў і сапраўдных цудаў… Мы прапануем наведвальнікам успомніць, як гэта было.

У Пружанскім палацыку будзе наладжана выстава навагодніх цацак савецкага часу. Запрашаем усіх неабыякавых падтрымаць нашу ініцыятыву і прынесці ў музей новыя экспанаты – ёлачныя цацкі.

Звяртацца па нумарах 2 98 06 ці 2 18 96

Добавить комментарий