Карта Госця – гэта дысконтная карта для падарожжаў.
У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” уладальніку такой карты даецца зніжка на ўваходныя білеты ў музей-10%.
Прапановы з такой картай прывабныя:
- Праязны білет для наземнага транспарту і метро,
- Адзіны квіток у 13 музеяў сталіцы і заапарк,
- Скідкі да 50% на турыстычных аб’ектах Мінска і Мінскай вобласці, якіх больш за 300 (з іх: 50 музеяў, 28 гасцініц, 58 кафэ і рэстаранаў, 9 медустаноў, 6 аздараўленчых цэнтраў, 90 крам і іншыя).
Да таго ж, ёсць Карта Госця на ўсю Беларусь – гэта больш за 1000 аб’ектаў па ўсёй Рэспубліцы:
- музеі,
- крамы,
- аграсядзібы,
- Пракат аўтамабіляў і ровараў,
- Базы адпачынку і санаторыі,
- Гасцініцы і гатэлі,
- Кафэ і рэстараны,
- Забавы і медыцынскія ўстановы.
Сама карта актыўная на працягу трох гадоў.
Усе тры гады вы мае права атрымліваць скідкі да 50% пры прад’яўленні Карты Госця ў крамах, рэстаранах, кафэ, аддзелах вела- і автопроката, медустановах і аквапарку.
А перыяд дзеяння аднакратных зніжак у музеях паказаны на саміх картах (гэта 1, 2, 3, 5, 7, 10 дзён і 12 месяцаў – для карты на ўсю Рэспубліку).
Больш падрабязна аб праекце і прапановах можна азнаёміцца тут: https://minskpass.by/
Добавить комментарий