Click to open a larger map

Час працы музея

Серада-нядзеля:
10.00 — 18.00
Выхадны: панядзелак, аўторак.

НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Translate:
Мы на сацсетках:
Instagram
Instagram has returned invalid data.

Далучайцеся!

Telegram-канал

Пагружэнне ў прыроду

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” пачала працаваць фотавыстава пастаўскага фатографа і вандроўніка Васіля Белякова. Выстава “Пагружэнне ў прыроду” – своеасаблівая справаздача фотамастака аб яго падарожжах па Брэсцкай вобласці.

Васіль Васільевіч – геолаг-фотааматар, які падарожнічае па Беларусі, фатаграфуе маляўнічыя куткі нашай краіны, а затым дзеліцца сваімі ўражаннямі. Яшчэ ў юным узросце ён стаў самастойна асвойваць фатаграфію, а пазней захапленне перайшло на новы ўзровень. На актыўны лад жыцця паўплывала і вучоба на геалагічным факультэце Іркуцкага ўніверсітэта. За плячыма дапытлівага Васіля Васільевіча – велізарная колькасць экспедыцый, сотні фатаграфій прыроды і тысячы пройдзеных кіламетраў. Ён падрабязна ведае, як хутчэй дабрацца да цікавага малавядомага і вядомага месца. Здавалася б, што можа быць унікальнага ў бязмежных лясах, палях, азёрах? Але кожная фатаграфія майстра працятая індывідуальнасцю. А, галоўнае, у іх ёсць шчырасць: любоў да роднага краю, сардэчнае жаданне данесці да людзей прыгажосць навакольнага свету, навучыць іх шанаваць прыроду. Фотамастак умее заўважаць цікавае вакол сябе і дзяліцца гэтым з іншымі, запрашаючы гледачоў у віртуальнае падарожжа па вывучэнні таямніц роднай зямлі. Да таго ж, творчасць фатографа дэманструе людзям неабходнасць берагчы навакольны свет.

Цікава, што фотамастак, які горача любіць прыроду Беларусі, нарадзіўся ў Сібіры. У нашай краіне Васіль Белякоў пражывае з 1992 года. За сваё жыццё ён некалькі разоў мяняў месца жыхарства, аднак, па яго словах, “лепшай краіны, чым Беларусь, не сустракаў”.

З 2009 года фотамастак арганізоўвае аўтарскія выставы, адметнасцю якіх з’яўляецца тое, што фатаграфіі на іх не паўтараюцца.

Белякоў сябруе з мастакамі, і дзякуючы ім у яго змянілася меркаванне і паняцце аб фатаграфіі: яму захацелася, каб фота былі падобныя на карціны. Усе яго фатаграфіі без лічбавай апрацоўкі. Васіль Васільевіч не супраць лічбавай апрацоўкі, але лічыць, што многія ёй займаюцца таму, што на здымках чагосьці не хапае, і яны пачынаюць гэта выпраўляць.

“Але прыроду не выправіш, яе трэба паказваць такой, якая яна ёсць. Напрыклад, навошта “выцягваць” святло? Вось сонца свеціць, і трэба быць задаволеным гэтым асвятленнем, а калі сонца няма, значыць, не трэба здымаць у гэты час. Гэта ўжо не фатаграфія, а нейкая рэклама. Чалавек паглядзіць на такое фота і захоча з’ездзіць. Прыязджае і адчувае расчараванне, бо ў рэальнасці месца выглядае зусім інакш”, – гаворыць фотамастак.

Знаёмячыся з выставай, будзе прыемна ўбачыць месцы, дзе вы ўжо бывалі, і адкрыць для сябе новыя, для будучых падарожжаў.

Адкрыйце для сябе прыгажосць роднай прыроды, наведаўшы выставу “Пагружэнне ў прыроду”. 

Галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы
“Пружанскі палацык”
Марына Каўтунюк

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *