МОЛАДЗЬ З БАРАНАВІЧ НАВЕДАЛА ПРУЖАНЫ

Удзельнікі інтэлектуальнага клуба «Альянс» Палаца дзіцячай творчасці г. Баранавічы вырашылі пачаць канікулы з падарожжа: у суботу яны прынялі ўдзел у гарадскім этапе Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства», адправіўшыся ў Пружаны.

Баранавіцкія падлеткі пабывалі ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». Дзеці наведалі 6 экспазіцый, убачылі больш за 30 калекцый, пазнаёміліся з выставай аб генацыдзе. У турмаршрут уключылі і наведванне пружанскіх крыніц.

Акрамя таго, школьнікі прынялі ўдзел у Адкрытым інтэлектуальным турніры «Ы», у якім гулялі каманды Брэсцкай вобласці і г. Мінска. Каманда юніёраў «Місія невыканальная» Палаца дзіцячай творчасці г. Баранавічы заняла 2-е месца ў «Медыягульні», 3-е – у «Што? Дзе? Калі?» і агульнакаманднае 3-е месца ў турніры. Баранавіцкая каманда ювеналаў заняла другое месца ў «Сваёй гульні».

Крыніца: nashkraj.by

Добавить комментарий