МастКрашChallenge: падвядзенне вынікаў

28 ліпеня 2022 г. споўнілася 210 гадоў з Дня нараджэння сусветна вядомага пісьменніка, гісторыка, мастака, музыканта Ю. І. Крашэўскага.

Нагадаем, што да юбілея выбітнага земляка наведвальнікам музея было прапанавана паўдзельнічаць у  МастКрашChallenge.

Ю. І. Крашэўскі праявіў сябе ў розных напрамках творчасці, але ўвага была сканцэнтравана на Крашэўскім-мастаку і паэту. Наведвальнікам прапаноўвалася перамаляваць адну з работ, якая знаходзіцца ў экспазіцыі “З Доўгага – у свет” і (або) працягнуць паэтычны твор Ю. І. Крашэўскага. Усё неабходнае для гэтага было прадастаўлена ў экспазіцыі музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. Выканаць гэту “працу” проста ці складана – справа – за наведвальнікам! Галоўнае правіла – ствараць з задавальненнем!

Творчыя спробы заставаліся ў музеі да заканчэння чэленджа.

28 ліпеня 2022 г., у дзень нараджэння Ю. І. Крашэўскага супрацоўнікі музея  ацанілі вашы старанні. Трэба адзначыць, што ў чэленджы прынялі ўдзел не толькі пружанцы, але і госці са сталіцы і іншых беларускіх гарадоў. Выказваем шчырую падзяку за ўдзел у МастКрашChallenge! Безумоўна, усе вашы работы годныя і вартыя ўвагі.

Лепшыя паэтычныя і мастацкія спробы адзначаем ўсеагульным прызнаннем і падарункамі.

У намінацыі “Лепшыя паэтычныя спробы” перамог Усціно-

віч В. В.; пераможцам “Лепшых мастацкіх спробаў” стала Бурдзейка В.; прыз глядацкіх сімпатый дастаецца Шыхаравай В.

Пераможцы будуць узнагароджаны памятнымі прызамі.

Добавить комментарий