Фотавыстава да 130-годдзя Рыгора Шырмы

22 студзеня ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” была прэзентавана фотавыстава “Рыгор Шырма”, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння знакамітага земляка – даследчыка, збіральніка беларускага фальклору, народнага артыста Беларусі і народнага артыста СССР Рыгора Шырмы.

На фотавыставе паказаны творчы шлях, падзеі жыцця, асобы, якія былі побач з Рыгорам Раманавічам. Матэрыялы сабраны з розных крыніц: фондаў “Музей-сядзіба Пружанскі палацык”, Нацыянальнага архіва кінафотадакументаў і прыватных збораў.

У гэты ж дзень музей стаў пляцоўкай для правядзення святочнага мерапрыемства, прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння Рыгора Шырмы. Падчас сустрэчы дэманстравалася відэа пра Рыгора Шырму, а таксама выступленне Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы Рэспублікі Беларусь, якая носіць імя знакамітага земляка. Перад прысутнымі выступіў узорны хор “Вітанак” Дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Р. Шырмы г. Пружаны, фальклорны ансамбль “Паўлінка” Дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Р. Шырмы г. Пружаны, фальклорны калектыў “Бабіна лета”, камерны хор (кіраўнік – С. Рыбінская) выканаў Трапар “Калядкі”. Не абышлося мерапрыемства і без дэкламацыі вершаў.

Таленавіты і творчы чалавек назаўсёды пакінуў след у душах людзей, з якімі працаваў, сябраваў і проста быў знаёмы…

Добавить комментарий