Вясна Перамогі

Да Дня Перамогі  ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася персанальная выстава мастака з Пружан Барыса Ланінскага.

Барыс Васільевіч нарадзіўся ў 1927 г. у г. Горкі, дзе і сустрэў Вялікую Айчынную вайну 14-гадовым юнаком. Горад увесь ваенны час быў акупіраваны немцамі. Хлопчык быў відавочцам фашысцкіх рэпрэсій, устанаўлення «новага нямецкага парадку», знішчэння насельніцтва горада. І ў такіх цяжкіх абставінах юны Барыс пачаў маляваць.

Ніякіх мастацкіх школ Б. Ланінскі не сканчаў. Падбіраць і змешваць фарбы навучыўся сам. Многаму Барыс вучыўся, гледзячы на карціны мастакоў. Асабліва былі яму даспадобы творы  Шышкіна, якога лічыў у нейкім родзе сваім настаўнікам. У арсенале яго работ ёсць карціны, натхнёныя творчасцю гэтага вядомага мастака. Многія сюжэты Барыс Васільевіч прыдумваў сам.

Нямала карцін Барыс Ланінскі намаляваў з натуры. Галоўным матывам у творчасці мастака з’яўляецца адлюстраванне прыгажосці навакольнай прыроды, яе дынамічнасці і ў той жа час гарманічнасці. Кожная карціна нясе сваё адценне агульнага замілавання роднай зямлёй. Мастак вельмі тонка адчуваў прыроду, захапляўся ёй усё сваё жыццё.  Сярод яго работ сустракаюцца і краявіды Пружаншчыны, куды мастак пераехаў у 1960-я гады.

Барыс Васільевіч неаднаразова  прымаў удзел у раённых і абласных конкурсах і выставах, аб чым сведчаць шматлікія дыпломы і граматы мастака. Многія яго творы ўпрыгожваюць кватэры родных і блізкіх.

На выставе “Вясна Перамогі” прадстаўлена 12 карцін мастака, на якіх адлюстравана вясна, а таксама асабістыя рэчы — фотаздымкі, дакументы і г.д.

Яшчэ з ваенных часоў для Барыса Васільевіча  вясна — гэта самая доўгачаканая пара года. З прыходам вясны адраджаецца прырода і пачынаецца новае жыццё. Паступова растае снег, адчуваецца свежае дыханне. На блакітным небе свеціць сонейка, грэючы сваімі прамянямі… Багацце свету, абуджэнне прыроды, яркія колеры — усё гэта не можа не натхняць мастакоў, асабліва тых, хто сустрэў вясну 45-га года…

Персанальная выстава Барыса Ланінскага ў Пружанскім палацыку прадстаўлена ўпершыню. Спяшайцеся пабачыць!

Продолжить чтениеВясна Перамогі

Экскурсія па гораду

19 красавіка навуковым супрацоўнікам музея была праведзена для гасцей і жыхароў Пружан бясплатная пешаходная экскурсія па гораду. Да акцыі далучыліся студэнты Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, якія актыўна цікавіліся гісторыяй і архітэктурай горада.

Продолжить чтениеЭкскурсія па гораду

Бясплатныя пешыя экскурсіі 

19 красавіка “Пружанскі палацык” праводзіць бясплатныя пешыя экскурсіі  па гістрычным цэнтры г.Пружаны.

Збор груп на плошчы каля Свята-Аляксандра-Неўскага сабору і гандлёвых радоў “Белыя лаўкі” ў 15.00.

Кантактныя тэлефоны: 21896, (8033) 3711342

Запрашаем да ўдзелу!

Продолжить чтениеБясплатныя пешыя экскурсіі 

Дзень касманаўтыкі

12 красавіка адзначаецца Дзень касманаўтыкі, устаноўлены ў гонар першага палёта чалавека ў космас.

12 красавіка 1961 г. Юрый Аляксеевіч Гагарын на касмічным караблі “Усход” здзейсніў першы палёт у космас. Палёт доўжыўся 108 хвілін. За гэты час Гагарын зрабіў адзін віток па Зямной арбіце і вярнуўся на Зямлю. Палёт Юрыя Гагарына даказаў, што чалавек можа жыць і працаваць у космасе. Так з’явілася на Зямлі новая прафесія — касманаўт.

Прадстаўляем вашай увазе бюст першага касманаўта з фондаў музея.

Продолжить чтениеДзень касманаўтыкі

Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Яна ўсталявана ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 г.

Продолжить чтениеМіжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Праект да 30-годдзя музея “Па старонках газет”

У красавіку 2000 г. на старонках газеты “Культура” быў надрукаваны артыкул “Пружанскі палацык”, у якой аўтар раіць гасцям горада наведаць гарадскі парк і палацык, які “з’яўляецца ўзорам гістарызму першай паловы ХІХ стагоддзя, яго найбольш цікавай разнавіднасці — раннерэнесанснай італьянскай сялянскай вілы.

Продолжить чтениеПраект да 30-годдзя музея “Па старонках газет”

Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу рэгіёна

Чацвёртага і пятага красавіка на тэрыторыі Брэсцкай вобласці праходзіў выязны семінар “Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу рэгіёна” для кіраўнікоў і прадстаўнікоў турыстычных арганізацый, супрацоўнікаў Дэпартамента па турызму, Міністэрства спорта і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага агенства па турызму, экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, выкладчыкаў турыстычных дысцыплін, а таксама для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

 У першы дзень удзельнікі семінару наведалі Пружанскі палацык. Для гасцей дырэктарам і галоўным захавальнікам былі праведзены экскурсіі па музеі і парку. Госці пакінулі цёплыя водгукі аб палацыку і набылі прыемныя ўражанні ад знаёмства з музеем.

 Напрыканцы сустрэчы было дамоўлена аб далейшым супрацоўніцтве. Чакаем новых турыстаў!

Продолжить чтениеПрэзентацыя турыстычнага патэнцыялу рэгіёна