Анлайн-праект «Што раскажа экспанат”

Сёння гаворка пойдзе пра яшчэ адзін  музычны інструмент – цытру.

Гэты струнны шчыпковы музычны інструмент быў вядомы з даўніх часоў. Ужо ў XVI стагоддзі ў Еўропе цытра была другой па папулярнасці пасля лютні. Але сваё другое нараджэнне яна атрымала ў XVIII стагоддзі, калі цытру амаль адначасова ўдасканалілі два незнаёмыя адзін з адным майстры — немец Сіман і аўстрыец Кіндл. Да гэтага часу адносіцца росквіт цытры, на якой з задавальненнем гулялі і каранаваныя асобы, і просты люд.

Цытра мае плоскі драўляны корпус няправільнай формы, над якім нацягнута ад 17 да 45 струн (у залежнасці ад памеру інструмента). Некалькі бліжэйшых да выканаўцы струн (звычайна 4-5), нацягнутых над грыфам з металічнымі ладамі, зашчыпваюцца надзетым на вялікі палец правай рукі плектрам, на іх і выконваецца мелодыя. Астатнія струны служаць для акордавага суправаджэння.

Вылучаюць розныя віды цытраў: дыскант-цытра, басовая, канцэртная і інш. Цытра часцей за ўсё саліруе ў аркестравых творах і сваімі гукамі проста зачароўвае. Дарэчы, старадаўні соннік абвяшчае: калі вам прысніцца, што вы іграеце на цытры — вас чакаюць любоўныя перажыванні, а калі ў сне вы пачуеце гукі гэтага інструмента — вялікае каханне…

У 2014 годзе пошта Аўстрыі змясціла малюнак цытры на спецыяльных марках, якія ўвайшлі ў серыю штогадовых марак еўрапейскай паштовай асацыяцыі PostEurop. У 2019 годзе да свайго 310-годдзя Мейсенская фарфоравая мануфактура выпусціла ў працяг серыі «Малпавы аркестр» фігурку малпы з цытрай у лапах.

Цытра, якая захоўваецца ў Пружанскім палацыку, датуецца першай паловай ХХ стагоддзя і была прывезена з Германіі.

Асноўная частка — рэзанатарны корпус — уяўляе сабой плоскую скрыню арфападобнай формы, якая складаецца з дзвюх фігурных дэк, змацаваных абегайкамі. Над верхняй было нацягнута 25 металічных струн.

Перпендыкулярна струнам замацаваны дошчачкі-«прапаны». На іх налеплены вузкія палоскі паперы з указаннем танальнасці і ступені. Верхняя дэка ўпрыгожана намаляваным  алейнымі фарбамі букетам руж. У глыбіні корпуса маецца надпіс на англійскай мове: «First class guality. Auto Harp. Made in Germany » — «Першы клас якасці. Аўто Арфа. Зроблена ў Германіі».

Вядома, няўмольны час унёс пэўныя карэктывы ў яго гучанне, тым больш, што дзве струны не захаваліся. Але, паверце, у руках сапраўднага майстра гэтая цытра яшчэ можа даць цудоўны канцэрт.

Продолжить чтениеАнлайн-праект «Што раскажа экспанат”

Канцэрт “Прикольно, я спать”

14 мая ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбыўся канцэрт пружанскага рок-гурта «Прикольно, я спать». Маладыя таленавітыя выканаўцы навучаюцца у сярэдніх школах №1 і №4  г. Пружаны. Па словах удзельнікаў гурта, «Прикольно, я спать» існуе каля года. Музыканты выконваюць каверы на сусветна вядомыя творы, а таксама ўласныя кампазіцыі. Падчас канцэрта двойчы прагучала аўтарская песня “Горничная”.

Продолжить чтениеКанцэрт “Прикольно, я спать”

Майскія мерапрыемствы

13 мая супрацоўнікі музея-сядзібы “Пружанскі палацык” правялі для гасцей і жыхароў горада бясплатныя пешаходныя экскурсіі па Пружанах “З глыбіні вякоў да нашых дзён”. Радуе тая акалічнасць, што да акцыі далучыліся студэнты Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, якія актыўна цікавіліся гісторыя і архітэктурай горада.

Продолжить чтениеМайскія мерапрыемствы

Анлайн-праект “Што раскажа экспанат”

Сёння гаворка пойдзе пра дзяжу, якая уяўляе сабою пасудзіну для заквашвання цеста. Гэты прадмет быў выраблены напачатку XX ст. народнымі майстрамі з дубовых паўкруглых клёпак, сцягнутых у верхняй і ніжняй частцы драўлянымі абручамі. Дежка мае форму звужанай уверсе шырокай бочкі, накрытай векам.

Продолжить чтениеАнлайн-праект “Што раскажа экспанат”

Літаратурны марафон «Лісты з фронту»

Узорны клуб «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры прымае ўдзел у літарататурным марафоне «Лісты з фронту», які прысвечаны 77-й гадавіне Вялікай Перамогі.

Продолжить чтениеЛітаратурны марафон «Лісты з фронту»

“Ніхто не забыты”

Мы ўсё далей і далей ад таго незабыўнага майскага дня 1945 года, калі адбылася вялікая падзея, імя якой — Перамога. Гэтае слова пералятала з вуснаў ў вусны, людзі плакалі ад шчасця і віншавалі адзін аднаго.

Продолжить чтение“Ніхто не забыты”

Герб горада

3 мая 1588 г. уладальніца Пружан каралева польская і вялікая княгіня літоўская Ганна Ягелонка даравала гораду Магдэбургскае права разам са статусам, пячаткай і гербам: на срэбным полі — выява вужа блакітнага колеру з каронай на галаве, з пашчы якога з’яўляецца дзіця.

Продолжить чтениеГерб горада

Падарунак для музея

Прачытаўшы артыкул пра свайго бацьку, скульптара Івана Васільевіча Хоміча з Брадоў, Вольга і Іван вырашылі зрабіць палацыку нечаканы і каштоўны падарунак – скульптуру “Смутак”, якую ў 1971 г. вырабіў з дрэва Іван Хоміч.

Продолжить чтениеПадарунак для музея