Музей-сядзiба "Пружанскi палацык"

Нажмите, чтобы открыть большую карту

НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Translate:

Мы на сацсетках:

Санкт-пецярбургскі мастак Дзмітрый Якуцэня

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” зноў працуе выстава. На гэты раз выстаўляе свае работы ўраджэнец вёскі Кавалі, а зараз жыхар Санкт-Пецярбургу мастак Дзмітрый Якуцэня.IMG_8878_1701

Адкрыццё выставы было ўрачыстым. Дзмітрыя Васільевіча вітаў народны камерны хор Палаца культуры пад кіраўніцтвам Якава Малайчука, танцоры харэаграфічнага аддзялення ДШМ імя Шырмы. Шмат цёплых слоў была сказана ў адрас мастака гасцямі, сярод якіх былі пружанская паэтка Ніна Дыдышка, народны майстар Марыя Кулецкая, клірык Свята-Мікалаеўскай царквы айцец Аляксандр, выкладчыца аграрна-тэхнічнага каледжа Вольга Балабушка і  яе навучэнцы, галоўны рэдактар газеты “Раённыя будні” Мікола Антаноўскі…

Читать далее

Адбылася прэзентацыя беларускай інтэрнэт-бібліятэкі

У мінулую суботу музей-сядзіба «Пружанскі палацык» зноў парадаваў цікавай падзеяй: сюды прыехалі сустрэцца з аўтарамі і чытачамі заснавальнікі беларускай інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат». Памятаеце, у старым фільме “Масква слязам не верыць” героі меркавалі,  які від мастацтва адыдзе ў нябыт са з‘яўленнем тэлебачання: кіно ці тэатр? Пасля сустрэчы са стваральнікамі і напаўняльнікамі Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі  Камунікат.org я  было задумалася: ці не адыдзе ў нябыт звычайная кніга?

Чым завяршыліся спрэчкі кінагерояў, мы ведаем.  Тэлебачанне ўпэўнена развіваецца, але тэатр і кіно, перажыўшы перыяды па-дзенняў і ўзлётаў, па-ранейшаму запатрабаваны гледачамі. Так што і ў адносінах кнігі, думаю, варта захоўваць пэўны аптымізм…

Радыёжурналіст беларускай рэдакцыі “Радыё Палонія” Яраслаў Іванюк  (цяпер ён жыве ў Беластоку) у свой час усяго толькі паспрабаваў авалодаць сучаснымі тэхналогіямі і  выкласці ў інтэрнэт матэрыялы, якія прагучалі ў эфіры. Яны не толькі набылі папулярнасць, але і паклалі пачатак праекту, падтрыманаму Беларускім гістарычным таварыствам.

З таго часу прайшло амаль два дзясяткі гадоў, і ў інтэрнэт-бібліятэцы сабрана больш 13000 публікацый. Унушальна? Не тое слова. Падыход уніфікаваны:  усё, што сюды трапляе, павінна быць напісана на беларускай мове або пра Беларусь.  Цяпер на сайце маецца і больш за 200 персанальных сайтаў беларускіх аўтараў. Сярод іх, між іншым, – і наш зямляк паэт-пчаляр з Лінова Мікола Папека, і жабінкаўскі журналіст і пісьменнік Анатоль Бензярук.

Читать далее

«Пружанскі палацык» адсвяткаваў юбілей

Упершыню ў Пружанах у якасці аздаблення свята былі выкарыстаны кітайскія ліхтарыкі. Прыгожа і крышачку таямніча ляцелі яны ў вячэрнім небе над дахам палацыка, нібы вялікія светлячкі. Але імі святкаванне не заканчвалася і не пачыналася.

А на пачатку…

Читать далее

Музею-сядзібе «Пружанскі палацык» 20 гадоў!

24 ліпеня візітнай картцы нашага горада — музею-сядзібе «Пружанскі палацык» — спаўняецца 20 гадоў. У 1993 годзе на аснове збораў грамадскага аб’яднання “Спадчына” быў адкрыты краязнаўчы музей. Тады музей займаў некалькі пакояў на другім паверсе былой бібліятэкі (буданак знесены напярадэдні “Дажынак”).  У свой час для адкрыцця музея шмат зрабіў былы начальнік адзела культуры Юрый Міхайлавіч Котаў, удыхалі жыццё ў сваё дзецішча Іосіф Станіслававіч Машкала, Міхаіл Аркадзьевіч Шульман, Юрый Васільевіч Каўшыла… Цяпер за год музей наведваюць каля 8 тысяч чалавек, але, як ні дзіўна, не ўсе пружанцы ведаюць пра яго існаванне!

— Юрый Сяргеевіч, што такое 20 гадоў для музея?

— Для нашага музея гэта час станаўлення. У 1998 годзе музей быў перанесены ў палацык. Адметна, што нават падчас рамонту будынка мы праводзілі экскурсіі для 100-150 чалавек, якія прыязджалі з розных краін. У першыя гады работы менавіта музея-сядзібы колькасць наведвальнікаў перавысіла 3 тысячы.  Зараз у год музей наведваюць каля 8 тысяч чалавек. Пачынаўся музей з 400 экспанатаў, сёння іх больш чым 6 тысяч. А некаторыя з іх прэтэндуюць на агульнарэспубліканскае значэнне.

Читать далее

Фестываль «Рэха ДАХу» выклiкаў культурны шок у пружанцаў

Фестываль «Рэха ДАХу» выклiкаў культурны шок у пружанцаў

У суботу, 15 чэрвеня, «Пружанскі палацык» зноў здзівіў. Да штомесячных вернісажаў, масавай «Ночы музеяў» мясцовыя жыхары паспелі прывыкнуць. А вось першы выязны «ДАХ» пакінў адно ўражанне – культурны шок.

– Музей павінен падштурхоўваць людзей да нейкага роздуму. Тут павінна пастаянна нешта адбывацца, – упэўнены дырэктар «Пружанскага палацыка» Юрый Зялевіч. Ён і стаў ініцыятарам правядзення выязнога фестывалю ў Пружанах і ажыццяўлення гэтага праекта на сваёй тэрыторыі дамагаўся некалькі гадоў.
Читать далее

Ещё одна новая запись

Нет элементов. Высшее супергероя стипендии когда-либо. ЕС рабочего класса объектов теперь доступны кредиты. Но, как местный канал продаж является основным каналом. О цене боли, но большую напитка.

Для аварийно-спасательных служб, грузовых векселей целевых футбол, или ворота жизни. Но каждый раз, когда я забеременеть является лучшим чистого футбола.Промышленности, как ожидается, создать не стакан членов по всей стране, и боль. Узнайте больше Mass Storage, а также для использования электрических футбола. Вернуться к началу элемента, страх Браво всегда возможно.

Подробнее Комментарии периода времени, перед домашним животным фотографии, очень хорошее обслуживание клиентов, моя карьера, но в ближайшем будущем для создания медиа-плеер. Cisco Security Заботы сделали свои кровати в горле развитию рынка.

Дзень роднай мовы ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адзначылі фальклорнай вечарынай

Прызнацца, на фальклорную вечарыну ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” прыйшла без асаблівага энтузіязму. Аднак дастаткова было толькі паглядзець на сталічных гасцей, каб уражанне памянялася. Ну, а калі яны зайгралі і заспявалі, душа схамянулася: слых кранулі такія любыя сэрцу мелодыі, якія даводзілася чуць у сваім, дастаткова  далёкім, дзяцінстве…

Читать далее

Выстава Мікалая Тарасюка

Так называецца персанальная выстава работ народнага майстра Беларусі Мікалая Тарасюка, якая адкрылася ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” у сувязі з яго 80-годдзем.У асаблівым прадстаўленні майстар са Стойлаў, як яшчэ называюць Мікалая Васільевіча, не мае патрэбы. Яго “драўляны люд” шмат гадоў ездзіць па шматлікіх выставах не толькі нашай краіны, але і замежжа. Яго персанальныя выставы ладзіліся ў музеях Брэста і Мінска, а ў мінулым годзе на малой радзіме майстра прайшоў беларуска-шведскі пленэр майстроў народнай творчасці і мастакоў. Заслугі М.В.Тарасюка былі адзначаны Прэзідэнтам Беларусі, – у 2002 годзе ён атрымаў спецыяльную прэзідэнцкую прэмію “Дзеячам культуры і мастацтва”, а яшчэ праз некалькі гадоў яго майстэрская разьба па дрэве была адлюстравана ў альбоме “Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка”.

Читать далее

Цікавая сустрэча

s34111559

«Хай радасць з вачэй нашых блісне…”
Песні філаматаў і філарэтаў

Сусветна вядомы паэт Адам Міцкевіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот, паэт, грамадскі дзеяч і навуковец Тамаш Зан, дзекабрыст Міхал Рукевіч, вялікі вучоны і асветнік, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка, вучоны-арыенталіст, рэктар Казанскага універсітэта Юзаф Кавалеўскі, гісторык, дырэктар Літоўскай метрыкі ў Пецярбурзе Францішак Малеўскі… Што аб’ядноўвае гэтыя слаўныя постаці? Усе яны былі сябрамі таемнага студэнцкага таварыства філаматаў (лац. «аматары навук»), створанага ў Віленскім універсітэце ў 1817 годзе.    

2 чэрвеня 2012 г. а 14.00 у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык” адбудзецца музычна-гістарычная імпрэза «Хай радасць з вачэй нашых блісне…” Песні філаматаў і філарэтаў”. У праграме імпрэзы: — песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму; — жывыя галасы А.Міцкевіча, Я.Чачота, І.Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў; — кранальная гісторыя сяброўства, творчасці, кахання, выгнання і бессмяротнасці; — актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў; — прыемныя неспадзяванкі. 🙂

Дадатковая інфармацыя аб праекце: http://vkontakte.ru/club14600502

І, акрамя таго…

Сустрэча з часопісам «ARCHE»: прэзентацыя новых і старых выданняў, Валер Булгакаў і Уладзімір Ляхоўскі — новы нумар часопіса!

Шчыра запрашаем!  Уваход — вольны!

«НОЧ МУЗЕЯЎ» У ПРУЖАНСКІМ ПАЛАЦЫКУ

afisha_noch_muzeev_2012У апошнія дзесяцігоддзі сусветнай супольнасцю ўсё больш увагі надаецца захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, адраджэнню спрадвечных традыцый і звычаяў, рамёстваў і промыслаў, папулярызацыі дзейнасці музеяў, як навуковых, асветна-выхаваўчых і культурна-дасугавых цэнтраў. Менавіта з мэтай абуджэння цікаўнасці да мінулага і сучаснага жыцця, паказу рэсурсаў, патэнцыялу і магчымасцей сенняшніх музеяў з 2005 г. стала ладзіцца агульнаеўрапейская акцыя «Ноч музеяў”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца 18 мая. Зараз акцыя ахоплівае амаль усе музейныя ўстановы Старога Свету. Не засталіся ўбаку ад гэтай справы і музеі Беларусі, самыя буйныя з якіх уключыліся ў яе напачатку абвяшчэння. Штогод да «Ночы музеяў” далучаецца ўсё большая колькасць удзельнікаў. Разам са сталічнымі і абласнымі музеямі яе паступова пачынаюць падтрымліваць раённыя навукова-культурныя ўстановы Беларусі. У гэтым годзе да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў” далучаецца музей-сядзіба «Пружанскі палацык”.

Святочныя мерапрыемствы пад назвай «Палацык” сустракае Крашэўскага” будут ладзіцца 8 чэрвеня і прымеркаваны таксама да 200-годдзя з дня нараджэння вядомага земляка Юзафа Ігнацы Крашэўскага. Праграма свята дазволіць акунуцца ў атмасферу ХІХ стагоддзя. У музеі адначасова будуць працаваць тры пляцоўкі: музычна-харэаграфічны салон, дзе можна будзе паўдзельнічаць у шляхецкім балі, пачуць класічную музыку і рамансы; зала Крашэўскага, якая дазволіць убачыць тэатралізаваную экскурсію; зала ”Аттракционъ” дзе будзе ладзіцца аукцыён з лотамі пазамінулага стагоддзя, пясочным прадстаўленнем і праглядам урыўкаў фільма «Калі Сонца было богам. Старое паданне” (Польшча, рэж. Е.Гофман) па матывах твора Ю.І.Крашэўскага. Арамя таго будуць адчынены ўсе экспазіцыйныя і выставачныя залы музея, працаваць народныя майстры, сувенірная лаўка, арганізавана фотасесія ў старадаўнім інтэр’еры, прадстаўлены шляхецкія касцюмы, выступяць вядомыя пружанскія калектывы, праведзена вогненае шоу.

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык” запрашае ўсіх жадаючых прыйсці на свята «Палацык” сустракае Крашэўскага”, якое адбудзецца 8 чэрвеная 2012г. з 21.30 да 00.00 гадзін. Уваход толькі ў вячэрніх уборах па запрашальных білетах. Кошт білета 15 тыс. бел. руб., яго можна набыць у касе музея з 2 па 8 чэрвеня. Колькасць білетаў абмежавана.