Музей-сядзiба "Пружанскi палацык"

Нажмите, чтобы открыть большую карту

НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Translate:

Мы на сацсетках:

Сардэчна запрашаем на сайт музея-сядзібы «Пружанскi палацык»!

111
Музей-сядзіба «Пружанскi палацык» – адзіная адноўленая сядзіба стылю мадэрн ў Беларусі!
Аснова канцэпцыі экспазіцыі музея, якая была распрацавана ў 1998 годзе навуковай групай супрацоўнікаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам вядучага навуковага супрацоўніка музея Тамары Адамаўны Слесарук – узнаўленне інтэр’ераў гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя. Ужо створана першая чарга экспазіцыі – Салон, Кветкавая зала, Паляўнічы кабінэт, працягваецца праца над стварэннем Гэрбавай залы, Малога салона, Трафейнага пакою і інш..
Музей з’яўляецца важным турыстычным аб’ектам рэгіёна. У год музей наведваюць больш за 8 000 турыстаў, у тым ліку з замежжа. Супрацоўнікі музея, акрамя навуковай працы, праводзяць экскурсіі, масавыя мерапрыемствы, арганізоўваюць мастацкія, адукацыйныя і краязнаўчыя выставы, чытаюць лекцыі.
Музей на сёння – стаў вядомы, і як грамадска-культурны навуковы цэнтр. У ім адбываюцца музычна-літаратурныя вечарыны, навуковыя канферэнцыі па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.
На сайце музея Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, азнаёміцца з праграмай выстаў і мерапрыемстваў, атрымаць звесткі аб паслугах музея, а таксама знайсці для сябе шмат патрэбных зьвестак ў галіне музейнай справы і турызма ў рэгіёне.
Спадзяемся, што на бачынах сайта музея Вы знойдзеце карысныя матэрыялы, зможаце запытаць і атрымаць патрэбныя Вам звесткі, усталяваць дзелавыя сувязі.
 
Адміністрацыя музея-сядзібы «Пружанскi палацык» 

Да музея можна даехаць:

 

Музейны тыдзень #MuseumWeek

Ужо 4 год запар наш музей далучаецца да гэтай культурніцкай акцыі — Музейны тыдзень!

Найбуйнейшая міжнародная акцыя ў сацыяльных сетках аб’яднае самыя розныя ўстановы культуры — музеі, галерэі, бібліятэкі, навуковыя цэнтры, архівы.

Читать далее

VІI-я навукова-краязнаўчая канферэнцыя

З 6 красавіка 2018 года музей-сядзіба «Пружанскі палацык» абвяшчае аб пачатку прыёму заявак і  навуковых дакладаў да ўдзелу ў  VІI-ай навукова-краязнаўчай канферэнцыі «Пружанскі дыярыуш», што адбудзецца 19 кастрычніка бягучага года ў музеі.

Читать далее

У палацыку выстава — «Звар’яцелая лабараторыя» !!!

З 1 сакавіка па 1 красавіка запрашаем на інтэрактыўную выставу «Звар’яцелая лабараторыя»!!! Вас чакае навуковая выстава з рознымі вопытамі і эксперыментамі ад мінскага Музея навукі «Элементо». У кожным эксперыменце змогуць прыняць удзел як дзеці, так і дарослыя. Усе жадаючыя могуць правесці свой уласны эксперымент.

Кошты квіткоў:
Школьны- 2,50 р.
Дарослы – 3,0 р.
Для групп (ад 15 чал) – 2,0 р.

Час працы: 10.00-18.00
Выхадны: панядзелак, аўторак.

Чакаем вас па адрасе: Музей-сядзіба «Пружанскі палацык», вул. Савецкая, 50.

Тэлефон для даведак: 2-18-96, +37533371134

 

Читать далее

Новая рубрыка на сайце

Прапануем вашай увазе новую рубрыку на нашым сайце — «Турызм/Tourism».

Як ужо можна здагадацца, гэта рубрыка прысвечана турызму на Пружаншчыне!

Першапачаткова мы размесцілі тут прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу нашага раёна  на трох мовах, падрыхтаваныя спецыялістамі аддзела адукацыі, спорта і турызму Пружанскага райвыканкаму.

Запрашаем у новую рубрыку ⇒ http://museum.pruzhany.by/?cat=61

Конкурс дзіцячага малюнка

З 20 студзеня 2018 года Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”  абвяшчае аб пачатку прыёма работ для ўдзелу ў конкурсе дзіцячага малюнка “Шчасце ў маіх вачах“. Читать далее

У «Ноч музеяў» — «Рэха ДАХу — V»

19 мая музей-сядзіба “Пружанскі палацык” запрашае далучыцца ўсіх пружанцаў і гасцей горада да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”! Гэтым разам мы спалучаем з музейнай ноччу – фэст эксперыментальнага мастацтва “Рэха ДАХу-V”. Читать далее