НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Мы на сацсетках:
Пружаны 

Рэстаўрацыя не закончаная, але музей збірае экспанаты

У Пружанах даўно вядзецца рэстаўрацыйная работа ў так званай «Графскай сядзібе». Аб ix ходзе расказаў нашаму карэспандэнту загадчык аддзела культуры райвыканкома Ю.М. Котаў.

— Юрый Міхайлавіч, ужо шмат гадоў стаіць у будаўнічых рыштаваннях сядзіба ў старым парку. А прыкметных зрухаў штосьці не відаць.

— Зрухі есць, хоць знешне і не вельмі бачныя. Рэстаўрацыю сядзібы планавалася закончыць сёлета. Але з-за фінансавых цяжкасцей відавочна, што ў поўным аб’ёме рэстаўрацыйныя работы выкананы не будуць. Згодна з праектнымі ўмовамі, да сядзібы неабходна яшчэ пракласці 300 метраў цеплатрасы. Гэта будзе каштаваць прыкладна 160—180 мільёнаў рублёў.

На гэты год Дзяржкамітэтам «Белрэстаўрацыя» на завяршэнне работ на сядзібе выдзелена 570 мільёнаў рублёў. Амаль палавіна гэтых сродкаў ужо выкарыстана ў першым квартале. Узнікла праблема: альбо ўвесці частку сядзібы ў эксплуатацыю, альбо выкарыстаць грошы на цеплатрасу. Акрамя таго, днямі камісіяй «Белрзстаўрацыі» ўстаноўлена, што ацяпляльная сістэма сядзібы, сантэхнічныя работы былі выкананы няякасна, з парушэннямі праекта, у выніку за мінулую зіму частка ацяпляльнай сістэмы размарожаныя. На яе аднаўленне неабходны дадатковыя сродкі, На наш погляд (з такой прапановай райаадзел культуры выйшаў на Дзяржкамітэт •«Белрэстаўрацыя»), да пачатку ацяпляльнага сезона неабходна здаць у эксплуатацыю палову ці хоць бы трэць будынка, з тым, каб тут размясціць карцінную галерэю, частку вучэбных класаў школы мастацтваў, музычную гасцёўню.

— Але ж гараджане чакаюць адкрыцця краязнаўчага музея.

— На жаль, з-за недахопу сродкаў частка будынка, адведзеная пад краязнаўчы музей, сёлета не будзе адрамантавана. Аддзелам культуры, работнікамі музея сёлета робіцца ўсё магчымае па назапашванню, вывучэнню, апісанню экспанатаў будучага музея з тым, каб адразу пасля заканчэння рэстаўрацыі памяшкання адкрыць экспазіцыю.

ЗАХАВАЛЬНІЦУ ФОНДАЎ КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ АЛЕНУ СЯРГЕЕЎНУ ПЯТРАНЬ МЫ ЗАСТАЛІ ЗА САРТАВАННЕМ ЭКСПАНАТАЎ.

У трох невялікіх пакойчыках на другім паверсе былога будынка цэнтральнай раённай бібліятэкі іх сабрана ўжо нямала. Усё гэтае багацце патрабуе карпатлівай работы — сістэматызацыі, апісання. Узоры керамікі ад абломкаў посуду ранняга неаліту да мудрагелістых гліняных гаршчкоў, збанкоў чорна задымленай і жоўтай глазураванай керамікі вырабу такіх майстроў нашага часу, як А.Р.Такарэўскі, А.Р.Самайлюковіч. Абавязковай часткай, напэўна, кожнага краязнаўчага музея з’яўляецца паказ прылад для працы і вайны нашых продкаў У старажытныя часы паміж імі не было вялікай розніцы, Гэта рознай формы крамянёвыя нажы, сякеры, матыкі. наканечнікі стрэлаў.

Шмат цікавых вырабаў з саломы І лазы, якія служылі нашым продкам для захавання, пераносу збожжа: корабы, шыянкі, сявенькі Сабрана шмат драўляных, у тым ліку бандарных вырабаў самага шырокага прызначэння: куфры, начоўкі, карыты, ступы, вадзянка, даёнка, качалкі, саўкі. Ёсць рэдкія рэчы,напрыклад, ліхтар якім сто год таму карыстаўся селянін.

Ірына Маркаўна Сімановіч з Пружан ахвяравала музею бронзавы Георгіеўскі крыж «За службу на Каўказе» (1864 г., яго яна знайшла ў агародзе).

Ёсць дзве карціны, выкананыя алеем на палатне ў 1925 годзе невядомым мастаком, старажытныя манеты і папяровыя грошы, кнігі, дакументы.

Экспазіцыя музея будзе расшырацца. Асобныя яе раздзелы будуць прысвечаны Белавежскай пушчы, яе жывёльнаму і расліннаму свету. А таксама шырокаму паказу керамікі Пружаншчыны — характэрнай рысы культуры нашага краю. Пакуль працягваецца назапашванне экспанатаў. Разам з захавальніцай Аленай Сяргееўнай Пятрань мы звяртаемся да ўсіх грамадзян раёна, зацікаўленых у хутчэйшым адкрыцці ў нашым горадзе краязнаўчага музея, з просьбай ахвяраваць для музея рэчы, якія сведчаць аб культуры нашых продкаў альбо вядомых гістарычных падзеях. Гэта вельмі важна для выхавання нашых дзяцей, унукаў, бо не можа быць незалежным народ, які не ведае, не цэніць сваё мінулае справу розуму і рук сваіх продкаў.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *