БЫЎ КАПЯЛЮШ — СТАЎ ЭКСПАНАТ

Аляксандр ПАНЮЦІЧ
Пастаянна папаўняеіцца новымі экспанатамі створаны ў Пружанах краязнаучы музей.Вось і нядаўна трапіў сюды цэлы стос мужчынскіх і жаночых фетравых капелюшоў, якія насілі ў 30-я — 50-я гады, нехта прынёс даматканыя палавікі, кораб, сплецены з лазы з саломай. З’явілася і некалькі новых папяровых савецкіх грашовых знакаў, выпушчаных у 1938 годзе. Захавальніца экспанатаў Алена Пятрань прыводзіцьу парадак кожную рэч, не адзін год праляжаўшую дзесьці на гарышчы, пабітую моллю, пакрытую пылам і знаходзіць ёй месца ў цеснаватых пакоях былой бібліятэкі, адведзеных ёй для работы і рэчаў, запісвае у кнігу ўліку і марыць аб тым часе, калі ўсе гэтыя даўно забытыя рэчы зноў будуць служыць людзям у новай якасці — экспанатаў музея.

РБ 3.06.1997

Добавить комментарий