Мы на сацсетках:
Пружаны 

Прэс-архіў

Пад шум прыбою, ля каралавага рыфу.

Віцебская фірма «Рамзес», якая займаеццаарганізацыяй выстаў, чарговы раз наведала Пружаны. У студзені ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» размяшчаліся шматлікія земнаводныя з калекцыі «Заатэрарыум», а з 18 сакавіка адкрылася выстава «Народжаныя морам».

Большасць экспанатаў калекцыі сабрана заснавальнікам фірмы М.М.Рамазанам. Каралы, марскія зоркі, трапічныя рыбы, разнастайныя ракавіны, пярліны ён збіраў падчас падарожжаў, якім прысвяціў жыццё. Так хобі стала работай.

Выстава паспела пабываць ва ўсіх абласных цэнтрах Бвларусі, і з кожным разам яна папаўняецца. Дарэчы, сувеніры і ўпрыгажэннІ за ўмераную цану можна набыць на месцы.

На «Народжаных морам» пружанцы могуць глядзець да 27 сакавіка. А ў планах на бліжэйшую будучыню ў арганізатараў выставы — прыезд на Пружаншчыну з калекцыяй «Халодная зброя».

НА ЗДЫМКУ: першымі наведвальнікам выставы сталі вучні СШ №5.

  Кацярына ПАШКЕВІЧ, Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

РБ.2005.23.03.

“Возвращение к истокам”

…Хочется сказать еще о двух памятниках, которые производят сильное впечатление. Музей-усадьба «Пружанскі палацык» находит­ся на северной окраине города, в старинном парке. Усадьба была построена в середине XIX века, но сохранилась почти в первоздан­ном виде! Сравнивая современный снимок и рисунок классика Наполеона Орды, трудно поверить, что их разделяет полтораста лет.

«Пружанскі палацык» на рисунке Наполеона Орды

  З артыкула “Возврвщение к истокам” Обозреватель 2005.№2 14.01. с.24

«Шляхецкі баль», планаванне і справаздачы

Ва ўсім гэтым, і не толькі, давялося паўдзельнічаць дырэктарам гарадскіх і раённых метадычных цэнтраў Брэсцкай вобласці падчас семінара ў Пружанах.

Пасля адкрыцця семінара, удзел у якім прынялі начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Рыгор Бысюк, намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Іван Казарэз і начальнік раённага аддзела культуры Юрый Котаў, адбылося знаёмства з лепшымі народнымі і ўзорнымі калектывамі гарадскога Палаца культуры, наведванне выстаўкі твораў народных майстроў.

Адной з галоўных падзей гэтага дня стала адкрыццё мемарыяльнай дошкі вядомаму майстру чорнаглянцаванай керамікі Антону Такарэўскаму, прымеркаванае да 100-годдзя з дня яго нараджэння. Аб творчасці Антона Такарэўскага расказала вядучы метадыст Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Ларыса Быцко, успамінамі пра бацьку падзялілася яго дачка Марыя Ганчарка..

Увечары ўдзельнікі семінара наведалі сядзібу-музей Пружанскі палацык, дзе для іх быў падрыхтаваны «Шляхецкі баль». Тут сапраўды быў перададзены дух даўніны: гучалі мазурка, вальс, паланез, ліліся мілагучныя напевы скрыпкі, выконваліся рамансы. Тэатр моды «Папараць-кветка» пружанскага Дома дзіцячай і юнацкай творчасці прадэманстраваў адну з лепшых сваіх калекцый «Князёўны», якую склалі шыкоўныя жаночыя саматканыя ўбранні з аплікацыяй і саломкай. Скончыўся дзень творчай сустрэчай з калектывам тэатра танца «Ойра» Пружанскага ГДК і знаёмствам з дыскатэчнай праграмай «Кветкавы водар».

Наступным днём дырэктары гарадскіх і раённых метадычных цэнтраў абмяркоўвалі праблемы планавання работы і вынікі працы за мінулы год.

Аксана КЛУНІНА, вядучы метадыст Брэсцкага АГМЦ

Культура  2005 №3 15-21.01 с.12

«Шляхецкі баль» ПРАЙШОЎ У «ПРУЖАНСКІМ ПАЛАЦЫКУ»

На ім сапраўды быў перададзены дух тых часоў: мазурка, вальс, паланэз у выкананні народнага ансамбля танца «Спадчына» Пружанскага ГДК (кіраўнік В. Іскаліева), рамансы, мілагучныя напевы скрыпкі.
Тэатр моды «Папараць-кветка» гарадскога Дома дзіцячай і юнацкай творчасці прадэманстраваў адну з найлепшых сваіх калекцый «Князёўны» — шыкоўныя шляхецкія жаночыя саматканыя ўбранні з аплікацыяй саломкай.

Народная трыбуна 2005.4.01

Мелодыя золата саломкі

Працягам цудоўнай традыцыі дэманстраваць творчасць народных майстроў Пружаншчыны з’явілася адкрыццё ў палацыку персанальнай выставы ўмельцы саломапляцення з Новых Засімавічаў Раісы Баюра. Напярэдадні Каляд гэтая акалічнасць набыла асаблівы сэнс. 

Анна ХАДАРОВІЧ, Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

Невялікую экспазіцыйную залу літаральна азалацілі шматлікія куфэрачкі, цукерач-ніцы, хлебшцы, футлярчыкі для віна і шампанскага, карзінкі і пано з саломкі, вырабленыя рукамі майстрыхі. А вянчае экспазіцыю вялікая і прыгожая маска казы, з якою некалі людзі калядавалі па хатах.

Раіса Васільеўна займаецца саломапляценнем ужо амаль 30 гадоў. Уладкавалася на надомную работу ад Брэсцкай фабрыкі сувеніраў—проста ад таго, што іншага выбару не было. А ўзялася за саломку і аказалася — гэта якраз тое, да чаго найбольш ляжыць душа, захапленне на ўсё жыццё.

Колькі ўсяго перапляла Раіса Васільеўна, колькі саломы расходавала на гэтую прыгажосць, падлічыць немагчыма. Ёсць вырабы, на якія не пайшло і аднаго метра матэрыялу, а ёсць — што сем ці нават, як на калядную маску, дзевяць метраў.

— Шэсць тоўстых снапоў саломы сёлета нарыхтавала,— разважае жанчына.—На зіму павінна хапіць…

Жытнёвая салома, зжатая, калі жыта каласіцца, мае ў такой справе асаблівую каштоўнасць. Сабраныя снапы Раіса Васільеўна перабірае, раскладвае саломінкі па таўшчыні і каляровым адценні — для кожнага вырабу патрабуецца свой матэрыял.

Лічыцца, што галоўнае ў такой рабоце — уседлівасць і цярпенне. Але калі да іх дабаўляюцца яшчэ фантазія і акуратнасць, звычайная саломка, здаецца, пачынае ў руках іграць мелодыю. Паўтораў не бывае. Кожная рэч, як сапраўдны твор мастацтва.

Раіса Васільеўна пляце гэтыя цуды не толькі «для сябе». Яе саламяныя выра-бы неаднаразова выстаўляліся на абласных і рэспубліканскіх выставах народнай творчасці, не гаворачы ўжо пра мясцовыя святы. Удзельнічала яна і ў кірмашах народных промыслаў — на «Дажынках» у Пружанах і на фестывалі ў Польшчы. На «Дажынках», дарэчы, саламяныя цукерачніцы Раісы Баюра набылі знакамітыя беларускія спевакі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч.

Рукі ў жанчыны залатыя, як і тое, што яны майструюць. Шкада толькі, што адзінае прымяненне ім — такія вось выставы. У раёне няма магазінаў сувеніраў, якія б Раіса Васільеўна магла перыядычна папаўняць сваімі цудоўнымі вырабамі, каб мець хоць які набытак. Цяпер яна беспрацоўная. А адзінае, што змаглі прапанаваць для такіх рук у цэнтры занятасці, -гэта праца прыбіральшчыцы…

Толькі аб дрэнным сярод такога золата гаварыць не хочацца. Прыходзьце, убачыце самі. Выстава ў палацыку будзе доўжыцца больш месяца.

 РБ 2004.24.12.

«Натхненне» Віктара Гурэцкага

ПРУЖАНЫ. «Натхненне»— пад такой назвай пачала працаваць выстава ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».

На ёй прадставіў свае работы мясцовы разьбяр па дрэве Віктар Аляксандравіч Гурэцкі. Гэты самавучка-разьбяр ператварыў свой дом у сапраўдны музей, а цяпер і ў наведвальнікаў «палацыка» ёсць магчымасць пазнаёміцца з карцінамі, статуэткамі, пано, скульптурамі, прадметамі дамашняга ўжытку, мэбляй, што створана рукамі сапраўднага майстра па дрэве. Рамантык па натуры, Віктар Аляксандравіч любіць усё прыгожае навокал і адлюстроўвае гэта прыгожае ў сваіх работах.

Гзта першая персанальная выстава аўтара. Будзе яна доўжыцца месяц. Запрашаем усіх жадаючых наведаць «Палацык». А В. А. Гурэцкаму давайце пажадаем творчых поспехаў і новых выстаў, бо ўкладвае ён усю сваю душу ў справу, што робіць.

Раіса ЗІНЧУК.
галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык».

Газета для Вас 2004.27.08-2.09.

Медовая прэмія

У Пружанскім палацыку пчалавод і літаратар Мікола Папека ў трэці раз уручыў ім жа заснаваную “Берасьцейскую мядовую літаратурную прэмію”. Свой пуд лячэбнага і смачнага прадукта за пераклады на рускую мову твораў беларускіх аўтараў, за папулярызацыю нашай сучаснай літаратуры ў Расіі атрымаў паэт і перакладчык з Пінска, які жыве зараз у Маскве — Валерый Грышкавец. Да яго арыгінальная прэмія прысуджалася Алесю Каско і Міколу Купрэеву.

  Народная трыбуна

Навіны — Пружаны

3 помнікамі архітэктуры і сучасным абліччам цэнтра раёна можа пазнаёміць экскурсія, арганізаваная супрацоўнікамі музея-сядзібы «Пружамсжі палацык». Падарожжа па маршруту Пружаны-Ружаны-Лыкава — яшчэ адна турыстычная паслуга. якую аказвае музей.

Лістапад.

Архітэктурныя жамчужыны Пружаншчыны

Кацярына ПАШКЕВІЧ

Музей-сядзіба «Пружансгі палацык» аказвае новую паслугу. Цяпер за ўмераную плату вы можаце заказаць тут экскурсію па горадзе ці раёне.

Экскурсія па горадзе доўжыцца каля гадзіны, яна ўключае ў сябе не толькі агляд архітэктурных славутасцей мінулых стагоддзяў. Цікавы аповед будзе ісці і пра сучасныя будынкі.

Калі пажадаеце азнаёміцца з  гісторыяй раёна, вас чакае 5-гадзіннае падарожжа па маршруту Пружаны-Ружаны-Лыскава. Па жаданні апошнім пунктам можа быць і прыпынак у Косаўскім палацы.

Эксурсія па горадзе каштуе 2330 рублёў, па раёне — 3800 рублёў з чалавека (транспарт — заказчыка).

Не думайце, што падчас экскурсій вы пачуеце даўно вядомую інфармацыю,  вас чакае шмат сюрпрызаў.

Памятаць пра помнікі

У мінулы чацвер наш раён наведала дэлегацыя, у склад якой увайшлі намеснікі міністра культуры В.К. Гедройці В.Я. Абламскі, а таксама начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Р.Р.Бысюк, старшыня абласнога камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Л.М.Несцярчук. Планавалася, што Ружанскі палацавы комплекс і музей-сядзібу «Пружанскі палацык» наведае таксама міністр культуры Леанід Гуляка. Але з-за непагадзі ў Мінскай вобласці выезд са сталіцы высокапастаўленым асобам забаранілі.

Візіт высокіх гасцей адбыўся па непасрэднаму загаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, які даў заданне агледзець усе палацавыя комплексы і сядзібы, якія могуць выклікаць цікавасць як прыпынкі турыстычных маршрутаў. Як паведаміў начальнік аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Ю.М.Котаў, другім момантам, што выклікаў паездку, сталі плануемыя змяненні ў заканадаўстве аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей.

У цэлым госці засталіся задаволенымі ўбачаным у Пружанах, але прагучала і нямала нараканняў, асноўныя — наконт рэшткаў Ружанскага палаца Сапегаў. Было прынята рашэнне тэрмінова добраўпарадкаваць прылягаючую да яго тзрыторыю, а таксама забараніць уезд туды транспарту. У будучым, магчыма, у правым крыле (калі будуць сродкі на яго аднаўленне) размесціцца музейны пакой, а на велічныя сцены можна будзе паглядзець зблізу толькі за грошы.

Кацярына ПАШКЕВІЧ