Мы на сацсетках:
Пружаны 

Прэс-архіў

3 ЧАГО ПАЧЫНАЕЦЦА ПАМЯЦЬ ?

Амаль паўгода таму дырэктарам будучага кралзнаўчага музея быў назначаны настаўнік гісторыі пятай школы горада, самаадданы энтузіаст краязнаўства Язэп Станіслававіч Машкала.
Пра захапленні Язэпа Станіслававіча ў кватэры сведчыць многае. Па-першае, гэта, вядома, кнігі. Вельмі многа па гісторыі. этнаграфіі, краязнаўству. Нямала рэдкіх і нават адзінкавых экземпляраў. Напрыклад „Лісты да родных» Крашэўскага, „Біблілграфічны нарыс пра Карпінскага», выдадзены ў 1827 годзе… Ён з відавочным задавальненнем хваліцца мне сваёй багатай нумізматычнай калекцыяй. Паказвае наканечнік стралы. якую яго знаёмыя знайшлі недзе ў двары палаца Сапегаў у Ружанах, старадаўні срэбраны кубак… Дарэчы, большасць рэчаў, якія беражліва захоўвае Язэп Станіслававіч, так ці інакш звязаны з нашымі мясцінамі, з Пружаншчынай. Хутка яны зоймуць месца ў краязнаўчым музеі. Недалёка схаваны і баян. На ім у вольны час любіць Язэп Станіслававіч найграць якую-небудзь спадабаўшуюся мелодыю. Ён закончыў аддзяленне музычнага выхавання Гродзенскага музычнапедагагічнага вучылішча і лічыць гэта немалаважным фактам сваёй біяграфіі. Любіць займацца фотасправай.

Язэп Станіслававіч, вы, напэўна, чалавек не тутэйшы. Прозвішча Машкала дагэтуль на Пружаншчыне не сустракалася. Дзе вашы карані?
– Я нарадзіўся ў старажытнай (ажно ў 15 стагоддзі ўпамінаецца ў летапісах намнога старэй Пружан) вёсцы Алешкаўцы, што на Шчучыншчыне. Але, лічу, што прозвішча перайшло да нас, трошкі, праўда, трансфармаваўшыся, з Літвы. Есць на Віленшчыне мястэчка Махшкгайлы. Тым не менш, я безумоўна, называю сябе беларусам, хаця ў пашпарце запісана, што паляк. У нашай вёсцы стаіць касцёл I, магчыма, таму большасць яе жыхароў лічыць сябе католікамі. Хаця і мянушкі, і ўсе традыцыі наогул спраўляюцца беларускія. У час не такіх ужо і частых сустрэч з братам у нас не на адзін вечар зацягваюцца размовы і нават спрэчкі на гэтую тэму: беларусы мы ці палякі? A ўвогуле, скажу я вам, вывучаць сваю радаслоўную, гісторыю сваіх родных мясцін вельмі цікавы і карысны занятак!
– Таму вы і вырашылі прысвяціць гэтаму ўсё сваё жыццё?
– Ну, тут трэба было б некалькі ўдакладніць. Бо гісторык, краязнаўца вывучае намнога шырэйшы аспект навук, чым толькі сваю радаслоўную. Я закончыў гістарычны факультэт Гродзенскага універсітэта. Паколькі к гэтаму часу ўжо ажаніўся і пераехаў у Пружаны, то і тэму cвaёй дыпломнай работы ўзяў мясцовую: “Пружанскі раён са старажытнейшых часоў да канца 19 стагоддзя». Яна была добра ацэнена, і мне параілі паступаць у аспірантуру без уступных экзамёнаў на атрыманне навуковай ступені, дзе цяпер і займаюся. Ужо здаў адзін кандыдацкі мінімум. Дысертацыю сваю хачу прысвяціць культуры пружанскай зямлі матэрыялаў у нашых мясцінах для яе напісання вельмі многа. Думаю. гэта павінна прынесці карысць развіццю краязнаўства ў нашым раёне.
– Язэп Станіслававіч, вось ужо пяць месяцаў, як вы з’яўляецеся дырэктарам музея, якога па сутнасці ў Пружанах яшчэ няма.
– Цяперашнім музеем можна назваць хіба што адзін з пакояў гарадскога Дома культуры, дзе мы складзіруем каштоўныя рэчы для будучага сапраўднага музея. Там ужо ёсць нямала цікавых экспанатаў. А ўвогуле амаль усе нашы экспанаты распісаны па паперах і захоўваюцца пакуль што ў іх уладальнікаў у большасці сваёй па вёсках, у сяброў „Спадчыны», у школах і школьных музеях. Гэта, напрыклад, прылады працы бонда¬раў, кушняроў, наканечнік ад стралы 15 стагоддзя, са старажытных прылад працы калаўрот. жорны, ткацкі станок, кераміка Такарэўскага, а таксама беларуская саматканая вопратка… Цэлы блакнот запісаны імёнамі і прозвішчамі. Мы робім усё, каб не прападалі. не вывозіліся за мяжу рэчы, каштоўнасць якіх неацэнная. Каб не здарылася, напрыклад, такога, як нядаўна ў Ружанах, калі людзі купілі стары дом, знайшлі ў ім скрыню з нейкім хламам і, не задумваючыся, спалілі ўсё як потым аказалася, рэчы яшчэ часоў уладання Сапегаў. Нямала такіх фактаў і ў горадзе. Нядаўна вось падлеткі прадавалі карціну за 500 долараў, якая, па прызнанню спецыялістаў, уяўляе сабой сапраўдную мастацкую каштоўнасць… Ды вы, напэўна, памятаеце, што здарылася пры рэстаўрацыі Белах лавак, калі было знойдзена і выкінута многа каштоўных старажытных рэчаў.
– Значыць, атрымаць сваё памяшканне неабходна як найхутчэй?
– Так. Да канца года рэстаўратары павінны закончыць асноўныя работы на гарадской сядзібе. Да будынка будзе падключана ацяпленне. І за справу возьмуцца аддзелачнікі, мастакі-дызайнеры. Абяцаюць дапамагчы райсельбудаўцы. Былы палац графіні ў гарадскім парку стане такім, якім ён быў у 19 стагоддзі. Захавалася яго асноўнае апісанне. Так што можна не сумнявацца, што жаданае будзе дасягнута. Хаця, вядома, хацелася б, каб рэстаўратары працавалі з душой, адносіліся да кожнай рэчы беражліва. Нярэдка ж робіцца наадварот. Дзверы, напрыклад, сапраўдныя дубовыя дзверы, якія адкрываў сваімі рукамі сам пан Швыкоўскі. спісалі. Робяць муляжы. Гэтак жа і з аконнымі рамамі. А можна было б некаторыя з іх ачысціць ад фарбы, аднавіць мудрагелістыя ўзоры. Але добра, што дзверы тыя яшчэ не паспелі вывезці каму-небудзь на дачу. Стаяць пакуль на складзе…
А ці не можа, Язэп Станіслававіч. атрымаецца так, што ўвесь наш музей, як тыя дзверы, будзе муляжом? Каб прадставіць 19 стагоддзе ў прасторных пакоях Швыкоўскіх, спатрэбіцца нямала грошай. Ці ў стане раён усё гэта выцягнуць?
– Калі музей будзе раённы, вядома, не выцягне. Таму што экспанаты, начынку (а плануецца не толькі знешнюю і ўнутраную аддзелку, але і наогул усю абстаноўку ў палацы зрабіць адпаведную 19 стагоддзю. мэблю, піяніна, шторы) трэба будзе набываць за кошт ас.абістых сродкаў.
– У чым жа выйсце?
– Можна спадзявацца на дабрачыннасць людзей, на тое, што многія будуць дарыць свае рэчы. Але ж, вядома, не ў гэтым выйсце. Мы спадзяемся, і на гэта ўжо ёсць адпаведныя падставы, што Пружанскі музей будзе філіялам абласнога краязнаўчага музея. Тады мы ў многім выйграем. Папершае, у набыцці экспанатаў. Падругое, мы зможам перыядычна мяняць экспанаты. Адзін з раздзелаў музея можам зрабіць, напрыклад, філіялам Брэсцкага музея канфіскаваных на мытні рэчаў і рэгулярна яго абнаўляць. Будзе большы размах і для пошукавай работы, таму што можна будзе атрымаць права на раскопкі…
– А якія яшчэ раздзелы плануецца адкрыць у музеі? Ці здолееце запоўніць усе 18 пакояў?
– Спачатку ў палацы планавалі размясціць залу гульневых аўтаматаў, кафэ-бар… Цяпер мы плануем увесь будынак поўнасцю забраць пад музей. Тут будзе краязнаўчы аддзел, фальклорны, мемарыяльныя залы, прысвечаныя нашым славутым землякам Шырме, Крашэўскаму, Баброўскаму… Вядома ж, будзе адкрыты і аддзел прыроды для самых маленькіх наведвальнікаў музея. Жывём жа мы ў пушчы інакш нельга. ёсць задума наогул стварыць у Пружанах музейна-паркавы ансамбль. Таму што не толькі палац, але і парк вакол яго рэліквія. Праўда, парк ужо ўзяліся „рэстаўрыраваць» таполі садзяць, клёны, ператвараюць яго ў лес…
А наогул, калі мы пачалі размову пра будучае, добра было б перанесці да Пружан той млын, што стаіць пад Забалаццем. Захаваўся, дарэчы, увесь яго механізм, сам ён пабудаваны на дубовай аснове. Паставіць бы гэты млын ля ўезду ў горад. Тым больш, што славіліся раней Пружаны млынарнай справай 216 млыноў было ў акрузе. І прыгожа было б, і ў людзей памяць заставалася б пра горад…

Інтэрв’ю ўзяла А. ХАДАРОВІЧ.
РБ 1994.16.04

СЯДЗІБА СТАЛА МУЗЕЕМ

Скончана шасцігадовая рэстаўрацыя Пружанскага музея-сядзібы, дзяржаўная камісія прыняла яго да эксплуатацыі. У будынку, вакол якога цудоўны парк, размесцяцца экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі і культурнай спадчыне Пружаншчыны, будзе прадстаўлена прырода-паляўнічая тэматыка, геральдыка. Гэта першы музей былой сядзібы ў Брэсцкай вобласці.

Фота Рамана КАБЯКА, БелТА

Культура 1999 №6
13-19.02. с.6

СКРЫПКА РЫГОРА ШЫРМЫ I ІНШЫЯ ЭКСПАНАТЫ. Завяршаецца афармленне музея-сядзібы «Пружанскі палацык»

Нацыянальная спадчына
Аляксандр ПАНЮЦІЧ

«Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці».
(Арт. 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

ПРУЖАНШЧЫНА — край багаты сваёй мінуўшчынай, таленавітымі ліодзьмі. Шматлікія звесткі аб гісторыі зямлі Пружанскай, асабліва ў перыяд белапольскай акупацыі, Вялікай Айчыннай вайны, назапашаны ў народным музеі сельгастзхнікума. Але музей навучальнай установы, які мае пераважна ваенна-патрынтычны накірунак, ужо не задавальнне патрэбам раёна. Наспеў час для адкрыцця краязнаўчага музея. Тым больш, што ёсць і адпаведнае памяшканне — сядзіба «Пружанскі палацык».
РАЁННЫМІ ўладамі ідэя аб адкрыцці краязаўчага музея была актыўна падтрымана, а аддзелам культуры райвыканкама праведзена вялікая работа па арганізацыі рэстаўрацыі палацыка, пошуку экспанатаў. Шматгадовая праца набліжаецца да заключнага этапу, і хутка дзверы музея адчыняцца перад наведвальнікамі.
Яго шматлікія пакоі пакуль пустыя. Але радуюць вока бялюткія сцены, чыстая падлога. Выконваючы абавязкі дырэктара музея Ю.В.Каўшыла, галоўны захавальнік экспанатаў А.С.Пятрань, навуковы супрацоўнік І.Л.Якман, якія ўжо прыступілі да выканання сваіх абавязкаў, з вялікай удзячнасцю гаварылі аб прыбіральшчыцы Т.П.Любшыной. Усім вядома, колькі бруду, смецця пакідаюць пасля сябе будаўнікі. Няцяжка ўявіць, колькі яго засталося ў шматлікіх пакоях вялізнага палаца. Знайсці сюды прыбіральшчыцу было няпроста. I толькі Тамара Пятроўна ахвотна ўзялася за работу і выдатна з ён спраўляецца.
АБ ТЫМ, якім стане музей, дае яскравае ўяўленне макет афармлення музея-сядзібы «Пружанскі палацык”, падрыхтаваны мінскім мастаком Дзмітрыем Бабкіным. Пачынацца ён будзе з вестыбюля, у якім мяркуецца аформіць экспазіцыю аб заснавальніку сядзібы Валенцыі Швыкоўскім, стогадовы юбілей якога будзе адзначацца ў 1999 годзе. Работнікі музея прывялі ў парадак магілу Швыкоўскага і яго жонкі на каталіцкіх могілках, падрамантавалі агароджу.
У левай частцы першага паверху палаца размесціцца музычная гасцёўня, побач — кафэ-бар, які будзе працаваць у час масавых экскурсій. За вестыбюлем — гербавая зала. Тут будуць размешчаны гербы горада, вядомых шляхціцаў, якія пражывалі на тэрыторыі Пружаншчыны. У правай частцы палаца размесціцца зала, прысвечаная прыродзе нашага краю, якую мяркуецца перадаць праз паляванне тут польскіх каралёў, магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Экспанаты раскажуць аб дзікай жывёле, на якую паны вялі паляванне, аб паляўнічай зброі.
Экспанаты другога паверху будуць прысвечаны этнаграфіі раёна. Тут размесцяцца работы Такарэўскага, Тарасюка, Лісоўскага, іншых народных умельцаў. Другая залаі адводзіцца пад экспазіцыю аб выдатных дзеячах культуры Пружаншчыны —Карпінскім, Крашэўскім, Шырме, Забейдзе-Суміцкім, Аладавай, Засіме, магэматыку Соф’і Яноўскай. Думаецца, варта было б прадугледзець тут і стэнд, прысвечаны Міхаілу Аркадзьевічу Шульману, стваральніку народнага музея сельгастэхнікума, які паспеў унесці значны ўклад і ў заснаванне краязнаўчага музея.
На трэцім паверсе размесціцца адміністрацыя музея.
БУДУЧЫ МУЗЕЙ працягвае папаўняцца новыміэкспанатамі, сярод якіх ёсць цікавыя і каштоўныя рэчы. Сёлета, напрыклад, жыхарка Пружан Лізавета Паўлаўна Малошанмша прынёсла ў музей скрыпку, на якой калісьці іграў Рыгор Раманавіч Шырма, і цытру. Цікавая гісторыя гэтых экспанатаў. Дзядуля Лізаветы Паўлаўны – Аляксандр Калістратавіч Хоміч сябраваў з Рыгорам Раманавічам. I калі ён прыходзіў у госці, то браў з сабой і скрыпку, якую потым падарыў сябру. А цытру прывёз з сабой э фашысцкага канцлагера айчым Лізаветы Паўлаўны, былы настаўнік Павел Лявонцьевіч Перабійніс (аб ім расказвалася ў нашай газеце №24 за 1997 год). Гэты чалавек вёў у канцлагеры на кавалачках паперы дзённік, рабіў замалёўкі з жыцця вязняў.
Вядома, цяпер немагчыма знайсці мэблю, іншыя рэчы з палаца тых часоў, калі ён належаў сям’і Швыкоўскіх ці пазнейшай уладальніцы сядзібы княгіні Арбільяні. Але некаторае ўяўленне аб быце дваранства мінулага стагоддзя дадуць наведвальнікам вялікі гадзіннік з боем фірмы «Густаў Бекер», арэхавы камод, дубальтоўка фірмы «Баярд».
3 Гродна паступіла 68 дакументаў, якія датычаць сядзібы Швыкоўскіх і іх палаца. Асабліва парадаваў супрацоўнікаў музея настаўнік-пенсіянер са Смапявіцкага раёна, ураджэнец вёскі Бузуны нашага раёна Міхаіл Андрэевіч Мяцепьскі, які паабяцаў перадаць музею больш як 500 каштоўных экспанатаў, у тым ліку шмат рэдкіх кніг па гісторыі, мастацтву, мастацкай літаратуры. А сярод іх — падшыўку часопісаў «Киевская старина» з бібліятэкі Швыкоўскага. Дасталіся часопісы настаўніку ад конюха апошняй гаспадыні палаца. У Швыкоўскага была багагая бібліятэка, кнігі на многіх еўрапейскіх мовах. Але яе спасцігнуў такі ж лёс, што і арган Пружанскага касцёла: улады палічылі, што народу панскія кнігі, ды яшчэ на незразумелых мовах, не патрэбны, і пакідалі іх у касцёр. Конюх выхапіў з агню падшыўку часопісаў на рускай мове.
Супрацоўнікі музея разлічваюць адкрыць для наведвання дзве залы ўжо ў лістападзе гэтага года.
ПАПАЎНЕННЕ фондаў музею экспанатамі працягваецца. Яго супрацоўнікі звяртаюцца да ўсіх жыхароў раёна з просьбай перадаваць у музей рэчы, якія маюць нейкую гістарычную, мастацкую чы этнаграфічную каштоўнасць, асабліва фотаздымкі, дакументы, якія адлюстроўваюць цікавыя, трагічныя ці радасныя падзеі ў гісторыі Пружаншчыны, сводчаць аб нейкіх культурных здабытках грамадзян.

БАГАЦЕЕ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Аляксандр ПАНЮЦІЧ
Працягвае папаўняцца новымі экспанатамі экспазіцыя гісторыка-краязнаўчага музея ў Пружанах. Як паведаміла нам захавальніца фондаў музея Алена Пятрань, многія гараджане ахвотна ахвяруюць музео старажытныя рэчы. Вось і ў апошнія дні прынеслі абрус самагканы льняны, драўляную ступку з фігурнай разьбой, гладышку і мяліцу з чорназадымленай керамікі работы Такарэўскага, гладышку і жбан са светлай глазуры — работа вядомага майстра з Ружан, кварту салдацкую алюмінювую пасляваенных часоў і шмат іншых рэчаў Алена Пятрань з удзячнасцю сустракае грамадзян, якія прыносяць з сабой нешта карыснае для музея. Спадзяемся, што новы музей парадуе наведвальнікаў багаццем сваіх экспанатаў.

БЫЎ КАПЯЛЮШ — СТАЎ ЭКСПАНАТ

Аляксандр ПАНЮЦІЧ
Пастаянна папаўняеіцца новымі экспанатамі створаны ў Пружанах краязнаучы музей.Вось і нядаўна трапіў сюды цэлы стос мужчынскіх і жаночых фетравых капелюшоў, якія насілі ў 30-я — 50-я гады, нехта прынёс даматканыя палавікі, кораб, сплецены з лазы з саломай. З’явілася і некалькі новых папяровых савецкіх грашовых знакаў, выпушчаных у 1938 годзе. Захавальніца экспанатаў Алена Пятрань прыводзіцьу парадак кожную рэч, не адзін год праляжаўшую дзесьці на гарышчы, пабітую моллю, пакрытую пылам і знаходзіць ёй месца ў цеснаватых пакоях былой бібліятэкі, адведзеных ёй для работы і рэчаў, запісвае у кнігу ўліку і марыць аб тым часе, калі ўсе гэтыя даўно забытыя рэчы зноў будуць служыць людзям у новай якасці — экспанатаў музея.

РБ 3.06.1997

Дык будзе музей?

Дэбаты вакол палаца-прыгажуна ў гарадскім парку скончыліся тым, што ў рэшце рэшт вырашылі размясціць там ваённы краязнаўчы музей, а таксама, незалежна ад яго, гульнёыя пакоі для дзяцей, більярдную, „Белую залу» з зімовым садам і аранжарэяй аддаць для айпачынку пажылых людзей. Па меры магчымаоці праходзяць і рэстаўрацыйныя работы. Скажу больш, калі ў кароткі тэрмін будзе зроблена сантэхніка, дык, па прагнозах спецыялістаў, усе астатнія работы будуць скончаны праз які год. Ну, а што музей, якія работы па яго стварэнню прааодзяцца зараз? Аб гэтым наша гутарка з гісторыкам-краязнаўцам Іосіфам МАШКАЛАМ:
– Іосіф Станіслававіч, раскажыце, калі ласка, з чаго ўсё пачыналася. Як прыйшлі да думкі стварэння краязнаўчага музея у горадзе?

– Наколькі мне вядома, думкі такія выказваліся даўно. Аднак справа па-сапраўднаму зрушылася з месца, калі ўзяліся за яе „спадчынцы” члены раённага клуба краязнаўцаў. Ездзілі па раёне, аднаўлялі помнікі, збіралі рэчы старажытных промыслвў. Знайшлося многа багатага матэрыялу, і, як вынік, з’явілася неабходнасць недзе ўсё гэта складваць і захоўваць. А ў хуткім часе было прынята рашэнне райвыканкама аб адвядзенні месца пад музей ў сядзібе, ў гарадскім ларку.
Восенню і вясной мінулага года мы разам з метадычнымі работнікамі аддзела культуры ездзілі па вёсках раёна і цікавіліся народнымі промысламі: пляценнем, ткацтвам. ЁСЦЬ на прыкмеце і старажытная мэбля ў горадзе, Так, напрыклад, чатыры шафы XIX стагоддзя хоць зараз можна забіраць у музей, іх каштоўнасць бясспрэчная нават трывожна, што нехта іншы да гэтага скарбу дабярэцца.
– А чаму зараз нельга ўзяцца за скупку ў насельніцтва ўсіх гэтых каштоўнасцей, што вы прыглядзелі?
–Уся справа ў тым, і гэта наша асноўная праблема, што няма памяшкання, дзе можна захоўваць экспанаты. А таму скупка практычна не пачыналася, што проста недаравальна. Выкупляць экспанаты трэба, як мага хутчэй. Цана на старажытныя рэчы расце з кожным днём, ды і ахвотнікаў прыдбаць іх развялося шмат.
– Аднак ёсць жа ў раёне іншыя нёвялічкія краязнаўчыя музеі, напрыклад, пры некаторых школах. Чаму б іх не ўзяць у памочнікі?
– Такія музеі, як у Шанях, Магілёўцах, пры Доме культуры ў Клепачах, не гаворачы ўжо аб іншых, зроблены па-дылетанцку. Справа ў тым, што сабраны там далёка, не лепшыя ўзоры нашай культуры. Гаршкі, лапці, шліфаванае каменне многае з гэтага наогул не мае ніякай каштоўнасці. Бо ў свой час не вывучалася спецыялістамі, выстаўлялася насвет Божы ўсё, што трапляла пад руку. Адсутнічае пашпартызацыя і ўлік іх. Таму сёння гэты экспанат ёсць, а заўтра, напрыклад, пры замене кіраўніка яго ўжо няма. Пры такой арганізацыі справы няма гарантыі, што захаваюцца і нашы рэчы. Дарэчы, ужо згінулі некаторыя каштоўнасці, што былі знойдзены пры раскопках курганоў на Пружаншчыне, а ім проста няма цаны. Таму другім, не менш балючым пытаннем, застаецца ўлік усіх каштоўнасцей, які ў раённым аддзеле культуры практычна адсутнічае. Думаю, гэта работай змог бы заняцца музей. Як, дарэчы, і вырабам экспанатаў-дублікатаў, бо вельмі многія матэрыялы раскопак знаходзяцца ў запасніках Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
– I якім жа Вам бачыцца раённы краязнаўчы музей?
– Папершае, музей будзе заснаваны на мясцовым матэрыяле. Многа пружанскіх экспанатаў знаходзіцца ў філіяле Брэсцкага музея выратаваных каштоўнасцей, якія, спадзяемся, апошні нам верне хаця б часткова. Многа ўаагі варта ўдзяліць этнаграфіі і фальклору, заняцца супрацоўніцтвам з мясцовымі калекцыянерамі, якія сабралі багаты матэрыял. Неабходна заняцца вяртаннем экспанатаў Сапегаўскага замка, зборам твораў мастацтва па вёсках. Патрэбна ўжо зараз рыхтаваць нейкія экспазіцыі на будучае, ствараць запасны фонд і, прычым, на прафесіянальнай аснове. Патрэбна супрацоўніцтва і час, а таксама чалавек, які б канчаткова „захварэў» гэтай справай.
— Дык за чым, як кажуць, справа стала?
— Дагэтуль яшчэ не ўведзена пасада дырэктара, не створаны савет музея і яго штат, якія маглі б ужо зараз заняцца ўсёй карпатлівай працай па стварэнню музея.
Гутарыла Галіна КАЛЯДА.

І сэрца не ведае стомы

Шмат дзе пабываў Яўген Куксюк перад тым, як на схіле гадоў вярнуцца на сваю малую радзіму і з імпэтам заняцца любімай справай — жывапісам.

Яўген Іванавіч закончыў горна-механічны тэхнікум і ў якасці будаўніка працаваў у Комі АССР. Ажно 20 гадоў пражыў на поўначы, і на Байкале быў, і ў Якуціі… Усё, што бачыў, чым жыло сэрца, перакладваў на мову фарбаў: тайга, возера з лясістым берагам, балота, рэчка на малюнках Куксюка — гэта сведкі яго жыцця, яго захапленняў і перажыванняў.

А пачалося ўсё…

У кастрычніку 1941 года многія жыхары вёскі Котра былі вывезены ў фашысцкае рабства. Не абмінуў гэты цяжкі лёс і вялікую сям’ю Куксюкоў. Бацька з маці і пяцёра дзяцей, у тым ліку і дзесяцігадовы Яўген, аказаліся ажно пад Кёнігсбергам, у панскім маёнтку тут жа працаваў палонны француз Эміль, які ў вольны час займаўся маляваннем. ён не за-бараняў Яўгену назіраць за тым, як нараджаюцца карціны. I той хутка сам навучыўся і рыхтаваць палатно, і класці фарбы. Ахвоты дабаўляў француз, які не раз зазначаў, што ў хлопчыка рукі мастака, Але ён маляваў партрэты, Яўгену ж больш падабаўся пейзажны жывапіс.

Талент, які дала прырода, юнак удасканальваў і шліфаваў у час службы на флоце: для афармлення карабля былі патрэбны мастакі. Яўген Куксюк быў рэкамендаваны для вучобы на вячэрніх курсах Ленінградскай мастацкай школы.

Яму прапанавалі вучыцца і далей. Але карабель, дзе служыў мастак, накіраваўся ў плаванне, якое расцягнулася на цэлых пяць гадоў…

Потым працаваў Яўген Куксюк на паўвостраве Ямал. -Апс ўсгодм, дзе б ні быў, не развітваўся з мальбертам і пэндзлямі. У душы ён заўсёды быў мастаком. Маляваў толькі алеем — на палатне і на дрэве. Карціны з вялікім задавальненнем раздаваў сябрам і знаёмым.

Цяпер Яўген Іванавіч жыве ў Новых Засімавічах. У мастака ёсць свой пакой, дзе можна спакойна аддавацца любімай справе. I шмат вольнага часу. А сюжэтаў для малюнкаў яшчэ больш. I сам не заўважыў, як карцін раптам назбіралася на цэлую выставу.

— А чаму б і не выставіцца! — прапанаваў Яўгену Іванавічу аднойчы сябар Мікалай Солад, які працуе ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». ён дапамог мастаку зрабіць рамы і…

Карцінная зала на другім паверсе палацыка быццам яшчэ больш пасвятлела ад яркіх фарбаў. Яўгену Іванавічу ўжо 73 гады. I гэта першая выстава ў яго жыцці.-Наведайце яе — не пашкадуеце!

Анна ХАДАРОВІЧ, Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

РБ 2005.6.12.

«Зброя перамогі»

Алег СІДАРЭНКА

Адна э запланаваных у рамках святкавання 60-годдзя Вялікай Перамогі выстаў музея «Пружанскі палацык» днямі запрасіла наведвальнікаў. Прысвечана яна зброі Вялікай Айчыннай вайны.

На жаль, прадставіць зброю ў натуральным выглядзе не было магчымасці, і гледачы змогуць убачыць толькі малюнкі. Але яны даволі падрабязныя. Тут ёсць і авіацыйная, І танкавая, і асабістая зброя — усяго 25 стэндаў. Матэрыялы для выставы супрацоўнікі музея збіралі самастойна, з дапамогай Інтэрнету і даведачнай літаратуры.

Напярэдадні святкавання сваіх наведвальнікаў запросіць яшчэ адна выстава музея — «Салдаты Перамогі».

 

РБ 2005.30.04

Салдаты Перамогі

Так называецца новая выстава, якая 6 мая адкрылася ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».

МЭТА дзеючай экспазіцыі — расказаць наведвальнікам аб знакамітых воінах — ураджэнцах Пружанскага раёна. На сценах выставачнай залы змешчаны партрэты і біяграфіі нашых знакамітых землякоў — Герояў Савецкага Саюза М.В.Хацімскага, С.А.Бабрука, А.А.Вашкевіча, а таксама поўнага кавалера ордэна Славы Р.Ц.Кротава. На стэндах выстаўлены асноўныя баявыя ўзнагароды І пералічваюцца прозвішчы ўсіх пружанцаў, якія імі ўзнагароджаны. Прадстаўлены памятныя фотаздымкі, арыгіналы пісем з фронту, напісаных нашым земляком. лётчыкам Міхаілам Куцэнкам. Фотаздымкі экспазіцыі расказваюць і аб тым, як на Пружаншчыне ўшаноўваюць ветэранаў сёння. Выстава змяшчае шмат каштоўных матэрыялаў з гісторыі нашага раёна, і, думаецца, наведвальнікі знойдуць тут шмат цікавых і карысных звестак.

РБ 2005.14.05

Моладзь шануе вялікі подзвіг

Навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 60-годдзю Вялікай Перамогі, прайшла ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».

АРГАНІЗАВАЛІ яе вучні старэйшых класаў гімназіі. На працягу ўсяго навучальнага года вучні 11-х класаў гімназіі наведвалі заняткі спецыяльнага факультатыва «Вялікая Айчынная вайна». 3 мэтай паказаць усё тое, што яны вывучылі, гімназісты і падрыхтавалі гэтае пазнавальнае мерапрыемства.

Адзінаццацікласніцы Ю.Чыркіна, А.Грышчук і К.Зарэцкая прачыталі свае даклады, у якіх сцісла апісалі ўсю гісторыю Вялікай Айчыннай — ад перадумоў і пачатку да пераможнага заканчэння. Свой верш, прысвечаны памяці спаленых беларускіх вёсак, прачытала вучаніца 10 класа Кацярына Саскевіч.

На мерапрыемстве прысутнічалі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны С.Д. Капітонаў, М.І. Майсяйчук, І.М. Алякумаў, М.Д. Дулько.а таксама старшыня раённага савета ветэранаў В.А. Гаўрыловіч. Усе яны выступілі перад гімназістамі з успамінамі, расказалі аб ваенных падзеях, удзельнікамі якіх былі шэсцьдзесят гадоў таму. Вячаслаў Андрэевіч Гаўрыловіч звярнуўся да ўсіх прысутных з заклікам не забываць тыя грозныя дні.

Сапраўды, падчас канферэнцыі стала зразумела, што моладое пакаленне памятае і шануе вялікі подзвіг свайго народа.

РБ.2005.14.05