НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Мы на сацсетках:
Пружаны 

Сядзіба

Бібліяграфія

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984.
  2. Энцыклапедыя ліаратуры і мастацтва Беларусі. т.4, Мінск, 1987.
  3. Чантурия В.А. Памятники архитектуры и градосроительства Белоруссии. Минск, 1966.
  4. Федорук А.Т. Старинные парки Белоруссии. Минск, 1985.
  5. ЦГИА РБ в Минске, ф. 1780, оп. 1, ед.хр. 1.
  6. ОРБВУ, ф. 4, ед. хр. 30434.
  7. ЦГИФ РБ в Гродно, ф. 31, оп. 1, ед. хр. 4.
  8. Госархив Брестской области, ф. 5, оп. 1, ед. хр. 1326.
  9. M.F. i U.R. Pruzana i jej okolice. «Ziemia», 1911, № 47.
  10. Лобко Э. Пружаны как уездный город. «Русский инвалид», 1860, №198.
  11. Материалы для географии и статистики Российской империи, собранные офицерами Генерального Штаба, Гродненская губерния. (сост. П. Бобровский), ч.П, СПБ, 1863.
  12. Пшесташевска-Порембска Е. Новый варшавский традиционализм. «Архитектура и общество», 1987.
  13. Bortojakowa A. Franciszek Maria Lanci, Warszawa, 1954
  14. Loza S. Architekci i budoniczowie. Warszawa, 1954
  15. Jaroszewski T.S. O siedzibach neogotyckich w Polsce. Warszawa, 1981
  16. Katalog rysunkow architektoncznych ze zbiorow muzeumu Narodowego w Krakowie.
    Рисунок Н. Орды пружанской усадьбы.
  17. «SILVIA RERUM» Wspomnienia i zapiski dzienne z lat 1830-1881 Kajetan Kraszewski KRONIKA DOMOWA Opracował i wstępem przedził Zbigniew Sudolski Wzdawnictwo ANCHER Warszawa 2000

Валенці Швыкоўскі

В. Швыкоўскі стаў паўнаўладным гаспадаром у маёнтку ў 1843 г. У той год яны з братам Міхалам падзялілі між сабой пружанскія ўладанні нябожчыка бацькі Пятра Бярнардавіча. Валенці атрымаў уласна Пружану з фальваркам той жа назвы і некаторыя суседнія вёскі. Да Міхала адышоў новаўтвораны маёнтак Белавусаўшчына.

В. Швыкоўскаму належала ідэя стварэння «палацыка», таму нам хацелася б трохі падрабязней расказаць пра гэтую асобу.

ogonczykГерб роду Швыкоўскіх — АГЕНЧЫК

Род Швыкоўскіх паходзіць з Ашмянскага павету. Валенці Пятровіч Швыкоўскі нарадзіўся каля 1817 г. Бацька накіраваў яго разам з Люцыянам Крашеўскім ехаць за адукацыяй у Дэрпцкі ўніверсітэт (Дэрпт — зараз горад Тарту ў Эстоніі), але правучыўшыся там каля году, Валенці “ня вытрымаў разгул і нягоды студэнцкага жыцця і кінуў вучобу”(па успамінах Каятана Крашэускага),але хучэй за ўсё ў сям’е нехапала сродкаў для працягу навучання.

71085

Касцёл бенедыкцінак(Св.Екацярыны) у Вільна. Напаліён Орда.

У 1841 г. у віленскім касцёле бенедыкцінак  адбыўся шлюб
В.Швыкоўскага з
шляхцянкай Ашмянскага павета Гермініяй Парфір’еўнай Важынскай.
  Бацька яе, Парфірый Важынскі, быў адным з кіраўнікоў антырасійскага паўстання 1830-1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.
Г. Швыкоўская вызначалася гаспадарлівасцю, гарманічна дапаўняла свайго мужа. Але шлюб быў бяздетны.

Кляйнміхель

У 1895 годзе пружанскі маентак ў састарэлага Валенція Швыкоўскага набывае для сваей дачкі Веры ў падарунак на 18 год — Ўладзімір Пятровіч Кляйнміхель, сын Пятра Андрэевіча Кляйнміхеля, галоўнаўпраўляючага шляхамі зносін (1842-1855 г.г.), за заслугі перад Айчынай (хуткаму рамонту Эрмитажа) ў 1839 годзе ен ўзведзены ў графскі тытул.

Любімец цара Мікалая І , адзін з ініцыятараў будаўніцтва першай расейскакй чыгункі з Пецярбурга ў Маскву (ен кіраваў яе будаўніцтвам), за буйнае раскраданне фінансавых сродкаў быў звольнены з пасады. Жонка — Клеапатра Пятроўна, дзеці — Канстанцін,Ўладзімір і Кацярына. Уладзімір узяў сябе жонкай Кацярыну Пятроўну Мяшчэрскую з патомных дваран. Яе бацька Петр Іванавіч (вядомы мемуарыст) быў родным братам Марыі Іванаўны Мяшчэрскай, якая пабралася шлюбам з родным братам Наталлі Ганчаровай (жонкай А.С.Пушкіна) – Іванам Мікалаевічам Ганчаровым.

Вера Ўладзіміраўна Кляйнміхель(1877-1948) выйшла замуж ў 1900 годзе за кн. Дзмітрыя Іванавіча Джамбакурыян-Арбеліяні, паходзячага з старэйшага грузінскага роду, вядомага з ІХ стагоддзя. Па некаторых звестках ен працаваў у дыпламатычным ведамстве ў Германіі, шлях туды ў яго заўседы ляжаў праз пружанскую сядзібу. Для княгіні маентак быў нейкай забавай, яна не надавала яму ніякай сур’езнасці, але ў летку яна пражыва тут амаль штогод (1904-1907г.г.).

Яна прымала ў сябе мясцовую шляхту, кажуць, што ў яе нават быў раман з адным пружанскім настаўнікам П.Л.К., ён доўгі час прыходзіў да яе. Асабліва яна любіла піць каву пад вялікім дрэвам плакучага ясеня, якое расло перад палацыкам. У 1920-х гадах частку будынку яна здавала ў арэнду павятоваму староству, а потым і ўвесь будынак. Некалькі разоў, яшчэ да выйны сюды наведвалася. Нешта звязвала графіню з Пружанамі.

З пачаткам Кастрычніцкага перавароту рускае дваранства пачало масавую эміграцыю на захад, пачалося бежанства і з Крыма, а менавіта тут бывала час ад часу, у сваей цеткі К.П.Кляйнміхель Вера Джамбакурыян-Арбеліяні (Кляйнміхель), адсюль яна і выехала да Парыжу.

Кацярына Пятроўна Кляйнміхель шырока вядома ў Расіі сваей дабрачыннасцю, яе маентак “Кореіз”(каля Ялты) быў побач з маенткам “Дульбер” вялікага князя Пятра Мікалаевіча Раманава, дзе заўседы бавіла час царская сям’я, на сваей яхце “Штандарт”. Прыязджала да цеткі і дваюродная сястра Веры – Вольга Канстанцінаўна, якую цетка намініравалай ў фрэліны Яе Імператарскай Вялікасьці Аляксандры Федараўны, дзякуючы свім добрым адносінам з Імператрыйцай. Потым царская сям’я выкарыстала Вольгу Канстанцінаўну для разрыву рамантычных адносін паміж вялікай княжной Вольгай Мікалаеўнай і Паўлам Андрэевічам Воранавым, мічманам царскай яхты. Вольга Кляйнміхель была выдана замуж за Воранава.

Есць меркаванне, што царская сям’я бывала і ў пружанскай сядзібе, бо гэта адзіная сядзіба на шляху з чыгуначнай станцыі Лінова ў Белавежу, дзе быў царскі паляўнічы палац, тым больш, што Кляйнміхелі былі ім добрымі знаемымі. Мала верагодна , што ўважлівая да людзей царыца Аляксандра Федараўна ўпусціць момант аказаць павагу да плямянніцы сваей падругі, ей жа трэба было неяк шукаць сябе розныя заняткі ў час, калі муж займаўся паляваннем.

Князь Джамбакурыян-Арбеліяні памер ў 1922 годзе.

Ужо ў Парыжы Вера выходзіць замуж другі раз за Вадзіма Мікалаевіча Шэбека (1864-1943), свайго траюроднага брата. Ён быў сынам Марыі Іванаўны Ганчаровай, дачкі Марыі Іванаўны Мяшчэрскай.

У другім браке ў В.Ул.Шэбека нарадзілася дачка Вера (1919) – апошняя з нашчадкаў гаспадыні пружанскай сядзібы. У 1951 годзе яна выходізць за Jean Leon Athanase Biche(1900-1975).