І сэрца не ведае стомы

Шмат дзе пабываў Яўген Куксюк перад тым, як на схіле гадоў вярнуцца на сваю малую радзіму і з імпэтам заняцца любімай справай — жывапісам.

Яўген Іванавіч закончыў горна-механічны тэхнікум і ў якасці будаўніка працаваў у Комі АССР. Ажно 20 гадоў пражыў на поўначы, і на Байкале быў, і ў Якуціі… Усё, што бачыў, чым жыло сэрца, перакладваў на мову фарбаў: тайга, возера з лясістым берагам, балота, рэчка на малюнках Куксюка — гэта сведкі яго жыцця, яго захапленняў і перажыванняў.

А пачалося ўсё…

У кастрычніку 1941 года многія жыхары вёскі Котра былі вывезены ў фашысцкае рабства. Не абмінуў гэты цяжкі лёс і вялікую сям’ю Куксюкоў. Бацька з маці і пяцёра дзяцей, у тым ліку і дзесяцігадовы Яўген, аказаліся ажно пад Кёнігсбергам, у панскім маёнтку тут жа працаваў палонны француз Эміль, які ў вольны час займаўся маляваннем. ён не за-бараняў Яўгену назіраць за тым, як нараджаюцца карціны. I той хутка сам навучыўся і рыхтаваць палатно, і класці фарбы. Ахвоты дабаўляў француз, які не раз зазначаў, што ў хлопчыка рукі мастака, Але ён маляваў партрэты, Яўгену ж больш падабаўся пейзажны жывапіс.

Талент, які дала прырода, юнак удасканальваў і шліфаваў у час службы на флоце: для афармлення карабля былі патрэбны мастакі. Яўген Куксюк быў рэкамендаваны для вучобы на вячэрніх курсах Ленінградскай мастацкай школы.

Яму прапанавалі вучыцца і далей. Але карабель, дзе служыў мастак, накіраваўся ў плаванне, якое расцягнулася на цэлых пяць гадоў…

Потым працаваў Яўген Куксюк на паўвостраве Ямал. -Апс ўсгодм, дзе б ні быў, не развітваўся з мальбертам і пэндзлямі. У душы ён заўсёды быў мастаком. Маляваў толькі алеем — на палатне і на дрэве. Карціны з вялікім задавальненнем раздаваў сябрам і знаёмым.

Цяпер Яўген Іванавіч жыве ў Новых Засімавічах. У мастака ёсць свой пакой, дзе можна спакойна аддавацца любімай справе. I шмат вольнага часу. А сюжэтаў для малюнкаў яшчэ больш. I сам не заўважыў, як карцін раптам назбіралася на цэлую выставу.

— А чаму б і не выставіцца! — прапанаваў Яўгену Іванавічу аднойчы сябар Мікалай Солад, які працуе ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». ён дапамог мастаку зрабіць рамы і…

Карцінная зала на другім паверсе палацыка быццам яшчэ больш пасвятлела ад яркіх фарбаў. Яўгену Іванавічу ўжо 73 гады. I гэта першая выстава ў яго жыцці.-Наведайце яе — не пашкадуеце!

Анна ХАДАРОВІЧ, Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

РБ 2005.6.12.

Продолжить чтениеІ сэрца не ведае стомы

«Зброя перамогі»

Алег СІДАРЭНКА

Адна э запланаваных у рамках святкавання 60-годдзя Вялікай Перамогі выстаў музея «Пружанскі палацык» днямі запрасіла наведвальнікаў. Прысвечана яна зброі Вялікай Айчыннай вайны.

На жаль, прадставіць зброю ў натуральным выглядзе не было магчымасці, і гледачы змогуць убачыць толькі малюнкі. Але яны даволі падрабязныя. Тут ёсць і авіацыйная, І танкавая, і асабістая зброя — усяго 25 стэндаў. Матэрыялы для выставы супрацоўнікі музея збіралі самастойна, з дапамогай Інтэрнету і даведачнай літаратуры.

Напярэдадні святкавання сваіх наведвальнікаў запросіць яшчэ адна выстава музея — «Салдаты Перамогі».

 

РБ 2005.30.04

Продолжить чтение«Зброя перамогі»

Салдаты Перамогі

Так называецца новая выстава, якая 6 мая адкрылася ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».

МЭТА дзеючай экспазіцыі — расказаць наведвальнікам аб знакамітых воінах — ураджэнцах Пружанскага раёна. На сценах выставачнай залы змешчаны партрэты і біяграфіі нашых знакамітых землякоў — Герояў Савецкага Саюза М.В.Хацімскага, С.А.Бабрука, А.А.Вашкевіча, а таксама поўнага кавалера ордэна Славы Р.Ц.Кротава. На стэндах выстаўлены асноўныя баявыя ўзнагароды І пералічваюцца прозвішчы ўсіх пружанцаў, якія імі ўзнагароджаны. Прадстаўлены памятныя фотаздымкі, арыгіналы пісем з фронту, напісаных нашым земляком. лётчыкам Міхаілам Куцэнкам. Фотаздымкі экспазіцыі расказваюць і аб тым, як на Пружаншчыне ўшаноўваюць ветэранаў сёння. Выстава змяшчае шмат каштоўных матэрыялаў з гісторыі нашага раёна, і, думаецца, наведвальнікі знойдуць тут шмат цікавых і карысных звестак.

РБ 2005.14.05

Продолжить чтениеСалдаты Перамогі

Моладзь шануе вялікі подзвіг

Навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 60-годдзю Вялікай Перамогі, прайшла ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».

АРГАНІЗАВАЛІ яе вучні старэйшых класаў гімназіі. На працягу ўсяго навучальнага года вучні 11-х класаў гімназіі наведвалі заняткі спецыяльнага факультатыва «Вялікая Айчынная вайна». 3 мэтай паказаць усё тое, што яны вывучылі, гімназісты і падрыхтавалі гэтае пазнавальнае мерапрыемства.

Адзінаццацікласніцы Ю.Чыркіна, А.Грышчук і К.Зарэцкая прачыталі свае даклады, у якіх сцісла апісалі ўсю гісторыю Вялікай Айчыннай — ад перадумоў і пачатку да пераможнага заканчэння. Свой верш, прысвечаны памяці спаленых беларускіх вёсак, прачытала вучаніца 10 класа Кацярына Саскевіч.

На мерапрыемстве прысутнічалі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны С.Д. Капітонаў, М.І. Майсяйчук, І.М. Алякумаў, М.Д. Дулько.а таксама старшыня раённага савета ветэранаў В.А. Гаўрыловіч. Усе яны выступілі перад гімназістамі з успамінамі, расказалі аб ваенных падзеях, удзельнікамі якіх былі шэсцьдзесят гадоў таму. Вячаслаў Андрэевіч Гаўрыловіч звярнуўся да ўсіх прысутных з заклікам не забываць тыя грозныя дні.

Сапраўды, падчас канферэнцыі стала зразумела, што моладое пакаленне памятае і шануе вялікі подзвіг свайго народа.

РБ.2005.14.05

Продолжить чтениеМоладзь шануе вялікі подзвіг

Пад шум прыбою, ля каралавага рыфу.

Віцебская фірма «Рамзес», якая займаеццаарганізацыяй выстаў, чарговы раз наведала Пружаны. У студзені ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» размяшчаліся шматлікія земнаводныя з калекцыі «Заатэрарыум», а з 18 сакавіка адкрылася выстава «Народжаныя морам».

Большасць экспанатаў калекцыі сабрана заснавальнікам фірмы М.М.Рамазанам. Каралы, марскія зоркі, трапічныя рыбы, разнастайныя ракавіны, пярліны ён збіраў падчас падарожжаў, якім прысвяціў жыццё. Так хобі стала работай.

Выстава паспела пабываць ва ўсіх абласных цэнтрах Бвларусі, і з кожным разам яна папаўняецца. Дарэчы, сувеніры і ўпрыгажэннІ за ўмераную цану можна набыць на месцы.

На «Народжаных морам» пружанцы могуць глядзець да 27 сакавіка. А ў планах на бліжэйшую будучыню ў арганізатараў выставы — прыезд на Пружаншчыну з калекцыяй «Халодная зброя».

НА ЗДЫМКУ: першымі наведвальнікам выставы сталі вучні СШ №5.

  Кацярына ПАШКЕВІЧ, Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

РБ.2005.23.03.

Продолжить чтениеПад шум прыбою, ля каралавага рыфу.

“Возвращение к истокам”

…Хочется сказать еще о двух памятниках, которые производят сильное впечатление. Музей-усадьба «Пружанскі палацык» находит­ся на северной окраине города, в старинном парке. Усадьба была построена в середине XIX века, но сохранилась почти в первоздан­ном виде! Сравнивая современный снимок и рисунок классика Наполеона Орды, трудно поверить, что их разделяет полтораста лет.

«Пружанскі палацык» на рисунке Наполеона Орды

  З артыкула “Возврвщение к истокам” Обозреватель 2005.№2 14.01. с.24

Продолжить чтение“Возвращение к истокам”

«Шляхецкі баль», планаванне і справаздачы

Ва ўсім гэтым, і не толькі, давялося паўдзельнічаць дырэктарам гарадскіх і раённых метадычных цэнтраў Брэсцкай вобласці падчас семінара ў Пружанах.

Пасля адкрыцця семінара, удзел у якім прынялі начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Рыгор Бысюк, намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Іван Казарэз і начальнік раённага аддзела культуры Юрый Котаў, адбылося знаёмства з лепшымі народнымі і ўзорнымі калектывамі гарадскога Палаца культуры, наведванне выстаўкі твораў народных майстроў.

Адной з галоўных падзей гэтага дня стала адкрыццё мемарыяльнай дошкі вядомаму майстру чорнаглянцаванай керамікі Антону Такарэўскаму, прымеркаванае да 100-годдзя з дня яго нараджэння. Аб творчасці Антона Такарэўскага расказала вядучы метадыст Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Ларыса Быцко, успамінамі пра бацьку падзялілася яго дачка Марыя Ганчарка..

Увечары ўдзельнікі семінара наведалі сядзібу-музей Пружанскі палацык, дзе для іх быў падрыхтаваны «Шляхецкі баль». Тут сапраўды быў перададзены дух даўніны: гучалі мазурка, вальс, паланез, ліліся мілагучныя напевы скрыпкі, выконваліся рамансы. Тэатр моды «Папараць-кветка» пружанскага Дома дзіцячай і юнацкай творчасці прадэманстраваў адну з лепшых сваіх калекцый «Князёўны», якую склалі шыкоўныя жаночыя саматканыя ўбранні з аплікацыяй і саломкай. Скончыўся дзень творчай сустрэчай з калектывам тэатра танца «Ойра» Пружанскага ГДК і знаёмствам з дыскатэчнай праграмай «Кветкавы водар».

Наступным днём дырэктары гарадскіх і раённых метадычных цэнтраў абмяркоўвалі праблемы планавання работы і вынікі працы за мінулы год.

Аксана КЛУНІНА, вядучы метадыст Брэсцкага АГМЦ

Культура  2005 №3 15-21.01 с.12

Продолжить чтение«Шляхецкі баль», планаванне і справаздачы

«Шляхецкі баль» ПРАЙШОЎ У «ПРУЖАНСКІМ ПАЛАЦЫКУ»

На ім сапраўды быў перададзены дух тых часоў: мазурка, вальс, паланэз у выкананні народнага ансамбля танца «Спадчына» Пружанскага ГДК (кіраўнік В. Іскаліева), рамансы, мілагучныя напевы скрыпкі.
Тэатр моды «Папараць-кветка» гарадскога Дома дзіцячай і юнацкай творчасці прадэманстраваў адну з найлепшых сваіх калекцый «Князёўны» — шыкоўныя шляхецкія жаночыя саматканыя ўбранні з аплікацыяй саломкай.

Народная трыбуна 2005.4.01

Продолжить чтение«Шляхецкі баль» ПРАЙШОЎ У «ПРУЖАНСКІМ ПАЛАЦЫКУ»