У палацыку — «ноч», «час» і «вялікія птушкі»

АннаХАДАРОВІЧ

3 21 мая ў палацыку працуе выстава пружанскіх мастакоу-экспрэсіяністаў.

Яе прадстаўляюць карціны студэнткі Акадэміі мастацтваў Кацярыны Бушук, настаўніка СШ №3 Эдуарда Валасевіча і ўжо знакамітага мастака Уладзіміра Петраня. Усяго 14 карцін. «Ноч», «Птушка», «Ева» і «Музыканты» Эдуарда Валасевіча супакойваюць. «Сіняя лямпа», «Час”, «Чаканне» Кацярыны Бушук задаюць пытанні. Ля «Вялікіх птушак з абрэзанымі шыямі» і «Чакання вясны» Уладзіміра Петраня можна стаяць гадзінамі, уражаным майстэрствам мастака і своеасаблівай выразнасцю адлюстравання тэмы. Дарэчы, творы Уладзіміра Мікалаевіча выстаўляюцца ў родным горадзе ўпершыню. Хаця іх ужо ведаюць і цэняць сталічныя і нават нямецкія і польскія знатакі мастацтва. У размове з карэспандэнтам мастак паабяцаў, што пры першай жа магчымасці пастараецца наладзіць асабістую выставу. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў жніўні.

А для таго, каб настроіцца на цікавую жнівеньскую сустрэчу, варта наведаць цяперашнюю выставу ў палацыку, Дарэчы, яна будзе дзейнічаць да 20 чэрвеня.

РБ 2004 1.06.

На  фота : работы Ул. Петраня

Правіла гульні

«Правіла гульні»

\

«Праяўленне памяркоўнасці рускім летчыкам у ад носінах да белых катоў»

\

«Вялікія птушкі з абрэзанымі шыямі»
Продолжить чтениеУ палацыку — «ноч», «час» і «вялікія птушкі»

«3 Доўгага ў свет»

Пад такой назвай у снежні мінулага года у Музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрылася выстава, прысвечаная польскаму празаіку Юзафу Ігнацію Крашэўскаму. Як вядома, яго дзяцінства   і   юнацтва   прайшлі   ў  маёнтку  Доўгае   на Пружаншчыне, Свіслачы, дзе ён вучыўся ў гімназіі.  Ю.І. Крашэўскі многа падарожнічаў па беларускіх землях, асабліва любіў Палессе, напісаў пра яго тры нарысы. 3 гісторыі Беларусі, роду Радзівілаў узяты сюжэты некалькіх яго аповесцям. Усяго ж ён напісаў звыш двухсот мастацкіх твораў. Ліставаўся з 6еларускімі пісьменнікамі В. Дуніным-Марцінкевічам, А. Ельскім, В. Каратынскім.

Выстава «3 Доўгага ў свет» арганізавана сумесна з Музеем Ю.І. Крашэўскага ў Раманове (Польшча), дзе пісьменнік доўгі час жыў. Польскія калегі зрабілі для нас копіі са сваіх збораў. Уся экспазіцыя была перададзена нам у падарунак ад Бяла-Падляскага павятовага староства. Там жа быў зроблены дыск «Ю.І. Крашэўскі — творца, які здзіўляе». На ім запісаны 27 найбольш вядомых яго аповесцей, некалькі яго музычных твораў і сотні малюнкаў, у тым ліку зробленыя ў БеларусІ. Далучаем да ліста гэты дыск як калядны падарунак.

Супрацоўнікі Музея-сядзібы «Пружанскі палацык».

“Голас Радзімы” 2004 № 8/9

Продолжить чтение«3 Доўгага ў свет»