ЖЫВЕ ПАЛАЦЫК!

ЗВЯЗДА  22 сакавіка 2003 г. ЛЮСТЭРКА

Вы заўважалі, што будынкі ў многім паўтараюць лёс сваіх дойлідаў? Звычайныя хата-чатырохсценка і шыкоўныя палац-сядзіба шмат раскажўць пра колішніх гаспадароў, якія мелі шчасце быць тўт наваселамі пружанскі палацык таксама б расказаў, як сто пяцьдзесят гадоу тамў яго спраектаваў вядомы майстра Ланчы, як вальсаваў у яго зале тагачасны маршалак Швыкоўскі, як жылі тут потым купцы, размяшчалася павятовая ўправа…
Ва ўсе часы ён здзіўляў усіх сваім тонкім архітэктурным абрысам: невялічкі, утульны — нездарма замест звычайнай назвы «палац» трывала і назаўжды замацавалася за ім «палацык».

Нашмат раней за палацык быў пасаджаны тут шыкоўны парк. Дагэтуль растуць недалека двухсотгадовыя дубы, кізіл (вельмі рэдкае для нашых мясцін дрэва!).

Зараз у палацыку пасля яго рэстаўрацыі месціцца музей. У экспазіцыі прадстаўленыя калекцыі прадметаў хатняга ўжытку, абразы, драўляная скульптура.

Яўген ПЯСЕЦКІ.
НА ЗДЫМКАХ: дырэктар музея Юрась ЗЯЛЕВІЧ; галоўны хавальнік музея Раіса ЗІНЧУК
Продолжить чтениеЖЫВЕ ПАЛАЦЫК!

ЛІРЫЧНЫЯ ПЕСНІ САГРЭЛІ ДУШУ

Напрыканцы лютага ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» ад-

быўся канцэрт аўтарскай песні. Перад нешматлікімі слухачамі выступіў берасцейскі дуэт у складзе Юрыя Моніна і Аляксея Леўчанкі. Уваходны білет каштаваў тысячу рублёў, а тыя, хто не пашкадаваў яшчэ дзве сотні, аўтаматычна станавіліся ўдзельнікамі бяспройгрышнай латарэі.

Што тычыцца канцэрта, то ён прыйшоўся даспадобы аматарам спакойнай, прыемнай музыкі. Прыгожы моцны голас Юрыя Моніна, цудоўная ігра Аляксея Леўчанкі прымусілі забыць свае клопаты і перажываць пачуцці разам з лірычным героем.

РБ. 2003 1.03.

Продолжить чтениеЛІРЫЧНЫЯ ПЕСНІ САГРЭЛІ ДУШУ

ДА НАС ЗАВІТАЕ «СУЗОР’Е КАМЯНЁЎ»

3 28 студзеня па 2 лютага ў музеі-сядзібе «Пружансгі палацык» ізноў адбудзеіша выстава-продаж «Сузор’е камянёў».

Тут можна будзе набыць работы расійскіх ювеліраў і камнярэзаў з Масквы, Разані, Урала. Аматаркі ўпрыгожанняў з натуральных камянёў змогуць не толькі палюбавацца пацеркамі, завушніцамі, кулонамі і пярсцёнкамі з агатам, сердалікам, малахітам, але і выбраць рэчы пад свой густ, характар, знак задыяку. Будуць тут і карціны з мінералаў, якія цяпер зноў увайшлі ў моду.

Цэны прыемна здзівяць: продаж вядзецца «з першых рук», але ўваход на выставу будзе платным.

РБ  2003.25.01.

Продолжить чтениеДА НАС ЗАВІТАЕ «СУЗОР’Е КАМЯНЁЎ»

КАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ Ў ПАЛАЦЫКУ

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» працуе выстава народнага майстра выцінанкі Юрыя Малышэўскага «Калядныя ўзоры».

   Выцінанка «Калядныя узоры» 

Стагоддзямі беларускія майстры працай рук сваіх славілі родны край. Такім чалавекам з’яўляецца і наш зямляк, які жыве ў Ружанах. Расказваць аб гісторыі і казках, аб працы і святах, аб нянавісці і каханні сваімі ўмелымі рукамі ён навучыў… паперу. Цяпер выцінанкі — амаль забыты від мастацтва. Юрый Станіслававіч адраджае яго. Больш таго, у яго выцінанках, як на далоні, раскрываецца гісторыя Беларусі, у тым ліку і роднай Ружаншчыны з яе знакамітым сапегаўскім замкам,

Трэба адзначыць, што творы ружанскага майстра вядомы нават у ЗША і Японіі.

На выставе прадстаўлена 90 непадобных адна на адну прац, якія ледзь змясцілі вялікая і кветкавая залы палацыка.

РБ  2003.25.01.

Выцінанка  «РУЖАНСКІ ПАЛАЦ»

Продолжить чтениеКАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ Ў ПАЛАЦЫКУ

«Папяровыя шэдэўры» ў «Пружанскім палацыку»

3 канца снежня ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» (Брэсцкая вобласць) працуе выстава выцінанкі «Калядныя ўзоры». На ёй прадстаўляе свае работы народны майстар, член Саюза народных майстроў Беларусі Юрый Малышэўскі,

У экспазіцыі 90 выцінанак, зробленых майстрам за апошні год.

Выцінанка «Вітаўт»

3 паперы звычайным шавецкім нажом гэты таленавіты мастак робіць сапраўдныя папяровыя шэдэўры і тым самым вяртае цікавасць да забытага віду народнага мастацтва — выцінанкі. Ніякіх папярэдніх замалёвак Юрый Станіслававіч не робіць. «Як рука павядзе—такі матыў дэкору выцінанкі», — гаворыць майстар. Жыве і працуе мастак у Ружанах, месцы, якое вядома нам знакамітым і велічным палацам Сапегаў XVII ст. Таму не выпадкова, напэўна, з’явіліся такія карціны, як «Ружанскі замак», «Замак Сапегаў у Ружанах», «Шляхціцы», «Паненкі». Самы ўлюбёны сюжэт Ю.Малышэўскага—з «дрэвам жыцця». Не менш папулярныя ў наведнікаў кампазіцыі «Белавежская пушча», «Зубры», «Алені».

Выцінанка «Каляды»

ЁСЦЬ у майстра папяровых узораў і цікавыя работы, прысвечаныя біблейскай тэматыцы («Марыя»), «Творца», народным святам («Калядкі», «Чаша Івана»), гістарычным падзеям («Карані», «1863», «Вайна»). Аздабляюць выцінанкі сілуэтныя фігуркі пеўняў, галубоў, жаўрукоў, райскіх птушак.

Выстава «Калядныя ўзоры» будзе доўжыцца месяц.

Пажадаем удзельніку абласных, рэспубліканскіх, міжнародных выстаў Ю.Малышэўскаму далейшых творчых пошукаў і ўдач і падзякуем за тыя хвіліны радасці і хараства, якія прыносяць нам яго выцінанкі.

Р.ЗІНЧУК,

галоўны захавальнік фондаў

музея-сядзібы «Пружанскі лалацык’

КУЛЬТУРА   №З    I8  —  24 студзеня 2003

 ВЫЦІНАНКА «РУЖАНСКІ ПАЛАЦ»

Продолжить чтение«Папяровыя шэдэўры» ў «Пружанскім палацыку»