
admin
Выстава Уладзіміра Пятраня і Алега Восіпава
Напрыканцы 2008 года ў музее адчынілася новая выстава.
Другі раз палотны Уладзіміра Мікалаевіча Пятраня¹ выстаўляюцца у палацыку.
На гэты раз у выставачнай зале размясцілася восемь работ мастака. Але ж сёння Уладзімір прыйшоў да аматараў мастацтва не адзін, а са сваім сябрам – мастаком Алегам Восіпавым, які прадстаўляе на агляд два сваіх “свежых” палотны.
Мастак Ул.Пятрань
З прэс-кіта да выставы:
“УЛАДЗІМІР ПЯТРАНЬ:
Толькі карціны, працятыя глыбокім сэнсам, які перадае ўласнае я, могуць сапраўды прыцягнуць гледача. Усё, што існуе па тым боку штодзённасці, зачароўвае.
Мастак, з якім мы жадалі бы Вас пазнаёміць, годны ўвагі. Гэта не лёгка пазначыць яго стыль: можа гэта разнавіднасць фігураныўнага сюррэалізму? Здаецца, што ні адно паняцце тут не падыходзіць. Яго карціны адзінкавыя ў сваім родзе і не даюць улучыць сябе ў рамкі вызначанага стылявога кірунку. Ні яго тэмы, ні яго стыль, ні яго тэхніка не з’яўляюцца працягам вызначанай традыцыі.”
Алег Восіпаў² пакуль невядомы пружанцам мастак. Ягоныя палотны ўражваюць сваёй насычанасцю фарбаў і вобразаў …
З прэс-кіта да выставы:
“АЛЕГ ВОСІПАЎ прыналежыць да плеяды вечных працаўнікоў і шукальнікаў на перакрыжаваннях сусвету мастацтва. Усё створанае гэтым мастаком зразумела не гэтулькі лагічна, колькі вобразна. Яго карціны — гэтае адчыненае выліванне душы. Алег Восіпаў складаны, самакрытычны мастак, якому ўласцівыя сумневы і які стала ў пошуку. Мір яго карцін распасціраецца ад пачуццёва-пэўнага да
па-філасофску ўсеагульнага, ад гратэскава-рэалістычнага да вольна формаўтваральнага. Вобразныя сюжэты ў яго творах змяняюць свае прапорцыі, дэфармуюцца, набываюць рытм і рух, напаўняюцца лёгкім дэкорам, вар’іруюць. Устойлівая кампазіцыя ўдасканальваецца праз лёгкую імправізацыю. Гармонія формы накіроўваецца ў кантрасныя проціпастаўленні. “
- Уладзімір Пятрань
- Уладзімір Пятрань
- Уладзімір Пятрань
- Уладзімір Пятрань
- Уладзімір Пятрань
- Уладзімір Пятрань
- Алег Восіпаў
- Алег Восіпаў
1. Даведка:
Уладзімір Пятрань нарадзіўся ў 1962 году. Скончыў Бабруйскую мастацкую вучэльню па спецыяльнасці «мастак-дэкаратар».
З 1988 Пятрань выстаўляецца ў розных галерэях у Расеі, Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Швейцарыі.
Жыве ў г. Пружаны.
2. Даведка:
Алег Восіпаў жыве ў г.Пружаны. У 2005 годзе прымаў удзел у Першым конкурсе выяўленчага мастацтва Арс Лонга-2005 з сваёй работай “Абуджэнне Глафіры” (http://www.arslonga.by/projects/project_1/works/1/index9.php).
Карціны мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расеі, Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Галандыі, ЗША.
Пра сайт музея ў радыёэфіры!
25 лістапада 2008 ў эфіры «Радыё Рацыя» прагучаў аналітычны матэрыял пра сайт музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. Супарцоўнікі музея выказваюць шчырую падзяку рэдакцыі «Радыё Рацыя» за ўвагу да праблематыкі інфарматызацыі ўстаноў культуры Беларусі, у прыватнасці музея-сядзібы «Пружанскi палацык».
Да матэрыялу хацелася б дадаць трохі важнай, на наш погляд, інфармацыі.
Упершыню палацык з’явіўся ў Сеціве ў 2001 годзе — гэта быў невялічкі раздзел на сайце жыхара г.Кіева, нашага земляка, Аляксандра Фадзеева, дзе расказвалася што ёсць такі музей- палацык, што там можна пабачыць, а што пакуль не.
У 2002 годзе намаганнямі супрацоўнікаў музея пры тэхнічнай падтрымцы спецыялістаў рэсурснага цэнтра пры аддзеле адукацыі(РЦССН) Бегера Мікалая і Дубінчука Мікалая з’явіўся асабісты сайт музея зроблены на расейскім серверы by.ru. Але і гэты сайт доўга не праіснаваў.
Ужо ў 2003 годзе, зноў жа, з дапамогай супрацоўнікаў рэсурснага цэнтра быў створаны новы сайт, у новым фармаце і на новай пляцоўцы з асабістым даменам: http://museum.pruzhany.com. З таго часу – гэта пастаяннае даменнае імя музея.
Сайт працаваў, раз-параз з невялікімі перапынкамі, патрохі разрастаўся.
У кастрычніку 2007 года сайт выйшаў у новым выглядзе і дагэтуль застаецца нязменным у новай абалонке.
На ім з’явіліся новыя раздзелы, дапоўніліся і пашырыліся ранейшыя. Было ўдакладнена шмат інфармацыі, якая датычыцца гісторыі сядзібы. Праца над сайтам працягваецца.
У бліжэйшы час плануецца дапоўніць пустуючыя раздзелы і дадаць шмат новых матэрыялаў.
Напрыканцы хацелася дадаць, што ўся інфармацыйная работа над сайтам праводзіцца толькі аднім чалавекам – дырэктарам музея Юрыем Зялевічам, пад патранажам і тэхнічнай падтрымкай супрацоўнікаў РЦССН, і з’яўляецца асабістай ініцыятывай усіх гэтых людзей.
З сёнешняй нагоды гэтага артыкула змяшчаем яшчэ матэрыялы па мерапрыемствах і выставах, якія адбыліся на працягу кастрычніка-лістапада бягучага года.
p.s.: асабісты ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ краязнаўцу і радыёаматару з Зеляневічаў Міколу Волчаку, які давёў да нас інфармацыю пра рэпартаж. У Пружане ж вална «Рацыі» ловіцца вельмі цяжка – усё залежыць ад прыродных умоў.
Акцыя байк-клуба «Пасека»
19 кастрычніка 2008 года у парку музея праходзіла акцыя ў рамках
Дня адчыненых дзвярэй Пружанскага сацыяльнага дзіцячага прыюта – дзеці разам з сябрамі брэсцкага байк-клуба “Пасека” пасадзілі некалькі дзесяткаў дэкаратыўных дрэў.
Выстава Алены Лось
1 лістапада 2008 года ў музее адбудзецца прэзентацыя выставы работ мастачкі Алены Лось (з удзелам аўтаркі)
Пачатак у 15.00
Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
Тэлефон для даведак:
7-18-96 — для жыхароў Пружанскага раёна,
8-01632-7-18-96 — для жыхароў Беларусі,
+375-1632-7-18-96 — для тэлефанаваньня з-за межаў Беларусі.
Новая форма справаздачы для музеяў Брэсчыны
Загадчыца навукова-метадычным аддзелам
Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея
З.П.Шчэрба
Тэлефон для кансультацый : 223-21-78
Дзень горада
3 жніўня 2008 года ў горадзе адбудзецца святкаванне 575-гадавіны з часу летапіснага ўспаміну пра паселішча.
Музей рыхтуе да гэтага мерапрыемства графічны«Каляндар гісторыі» — асноўныя знакавыя даты ў гісторыі горада за 575-гадоў.
Увогуле праграма свята будзе вельмі цікавай і насычанай.
Праграма святкавання Дня горада 3 жніўня 2008 года.
11.00-17.00 – выстаўка народных умельцаў і матэрыялаў музея “Каляндар гісторыі” каля Гандлёвых радоў.
11.00-22.00 – святочны гандаль, праца дзіцячых атракцыёнаў па вул.Савецкай.
11.30-12.00 – шэсце духавых аркестраў па вуліцы Р.Шырмы і вуліцы Савецкая.
11.50-12.00 – паказальны выступ групы на дэльталётах.
12.00-12.15 – урачыстае адкрыццё Свята горада на сцэне каля палаца культуры.
12.15-14.00 – тэатралізаванае прадстаўленне.
12.30-16.00 – чэмпіянат раёна па футболу. Гарадскі стадыён.
14.00-17.00 – канцэрт Брэсцкага гарадскога духавога аркестра і ансамбля песні і танца ”Палескія зоры”(г.Пінск).
17.00-19.00 – святочная акцыя МТС з удзелам гуртоў “Цвет алоэ”, “Без билета”.
19.00-22.00 – танцавальная праграма.
22.00 – святочны феерверк.
22.00-1.00 – дыскатэка (ГДК).
Усіх жадаючых паглядзець на прыгажосць горада з вышыні птушынага палёту запрашаем на платныя палёты на дэльталётах з пляцоўкі “Малыя Якавічы”(канец вуліцы Кастрычніцкая) з 17.00 да 20.00 г.
Турыстычная выстава ў Брэсце
Свет пабачыла кніга Алеся Горбача пра Міхала Забейду-Суміцкага
ШЭЙПІЦКІ «САЛАВЕЙКА»: ВЯРТАННЕ НА РАДЗІМУ
У беларускай акадэмічнай серыі «Нашы славутыя землякі» накладам 1000 паасобнікаў выйшла кніга Алеся Горбача «Песняй даваў людзям радасць», прысвечаная Міхасю Забэйдзе-Суміцкаму.
Матэрыялы аформленай выставы з фондаў бібліятэкі і музея-сядзібы «Пружанскі палацык» яскрава пацвердзілі, што пра нашага славутага земляка пісалі і раней. Аднак усё гэта былі толькі згадкі, якія не паказвалі асобы спевака, не давалі поўнага ўяўлення пра гэтага выдатнага чалавека і ягоную творчасць, пра ўсё тое, што зрабіў Забэйда для Беларусі, якую так моцна любіў і ад якой амаль усё сваё жыццё быў адарваны.
Кніга Алеся Горбача напісана на аснове асабістага архіва артыста, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. У гэтым яе адрозненне ад усяго, што напісана раней. Сотні перабраных дакументаў і фотаздымкаў розных гадоў, а таксама сустрэчы з людзьмі, што асабіста ведалі артыста, дазволілі аўтару зрабіць кнігу шчырай і пранікнёнай: нібыта ён прайшоў побач са сваім славутым земляком усё ягонае жыццё.
Пачуць аповед аўтара прысутным было асабліва цікава, бо ён таксама аказаўся нашым земляком з вёскі Куляны, што на Ружаншчыне. 3 гэтага ўсё і пачалося. Даведаўшыся яшчэ ў 1992 годзе ўпершыню пра Забэйду-Суміцкага, ён быў моцна здзіўлены, не мог паверыць, штоталенттакога маштабу дала свету яго родная Ружаншчына.
Удзельнікі вечарыны, супрацоўнікі бібліятэкі ды музея-сядзібы, зрабіўшы невялікае падарожжа па старонках кнігі, змаглі пераканаць усіх, што імя Міхася Забэйды-Суміцкага, вялікага спевака і слаўнага сына беларускае зямлі, павінна ўрэшце заняць належнае месца як у нашай нацыянальнай гісторыі, мастацтве, так і ў сэрцы і розуме кожнага беларуса.
Гэта чалавек, які толькі пятнаццаць дзіцячых гадоў пражыў на Радзіме (у вёсцы Шэйпічы), спяваў на семнаццаці мовах свету, а не забыўся, не зрокся роднай мовы. Празусё жыццё пранёс ён с сабой калыханку маці, расчульваючы ёю сэрцы тысяч людзей.
На працягу ўсёй сустрэчы ў зале гучалі запісы песень у выкананні Забэйды-Суміцкага. А як даніна памяці славутаму земляку, прагу-чалі песні ў выкананні Валянціны Слабады пад акампанемент Святланы Казей. Адна з іх — песня-прысвячэнне Міхасю Забэйдзе-Суміцкаму «Мы — нашчадкі твае».
На паліцах бібліятэк нашага раёна з’явіліся першыя паасобнікі кнігі — дар чытачам ад яе аўтара.
НА ЗДЫМКАХ: вокладка кнігі і яе аўтар А.Горбач.
Песні М.Забэйды-Суміцкага (альбом БМА «Ластаўкі ў стрэсе») можна знайсці тут:
http://palacyk.diinoweb.com/files/My%20Music/Zabiejda-Sumicki%20Lastauki%20u%20strese/
Сусветны Дзень музееў
у музее-сядзібе “Пружанскі палацык” адбудзецца брыфінг
“Перспектыва развіцця музея-сядзібы “Пружанскі палацык””
(праект рэканструкцыі сядзібы распрацаваны творчым калектывам музея)
да удзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.Пачатак ў 14.00 г.p.s.: Паважаныя жыхары і госьці горада
нагадваем вам, што ў гэты дзень у рамках правядзення міжнароднага Дня музееў
экспазіцыі музея адчынены для бясплатнага наведвання.
Час працы: 10.00 – 18.00.
Малююць дзеці!
6 красавіка 2008 года ў Выставачнай зале музея адчынілась выстава
прысвечаная 20 – годдзю мастацкага аддзялення Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў імя Рыгора Раманавіча Шырмы.
Выкладчыкі аддзялення шуткуюць – “ХХ лет спустя”.
На прэзентацыю выставы прышлі павіншаваць сваіх настаўнікаў і школу, як сёнешнія навучэнцы, так і тыя хто вучыўся маляваць 5, 10 гадоў таму, Салон музея ледзь умесціў усіх жадаючых. Тады ў 1988 годзе, мала хто з прысутных педагогаў мог уявіць сабе гэткае мерапрыемства знагоды такога юбілею.
Якаў Сямёнавіч Малайчук, былы дырэктар школы мастацтваў, чалавек , які стаяў у вытокаў стварэння гэтага аддзялення, успамінаў: “А пачыналася ўсё з маленькага пакойчыка, у старым будынку музычнай школы(цяпер гэта “Прэстыж”), печь, некалькі сталоў ды шчыльна стаячыя друг да друга мальберты. Тады казалася, добра было б набраць для пачатку, хоць 30 вучняў – прышлі больш. “

Сення мастацкае аддзяленне – гэта больш за 100 вучняў. Як адзначыла дырэктар школы мастацтваў Лілія Мікалаеўна Філімовіч: “Нам ёсць чым ганарыцца – вучні нашага аддзялення з’яўляюцца шматлікімі лаўрэатамі розных рэспубліканскіх конкурсаў і дзіцячых плэнэраў ў Польшчы, мастацкіх фестываляў ў рамках Саюзнай дзяржавы і ЮНЭСКА. Нашы былыя вучні атрымліваюць прэзідэнскія стыпендыі ў рамках падтрымкі творчай моладзі. Праз 20 год мы бачым асаблівую патрэбнасць грамадству гэтага накірунку работы нашай школы, на перадзе шмат новых планаў, а сенешняя выстава стала сваеасаблівай “справаздачай” работы аддзялення за гэты час.”
На выставе прадстаўлена больш за 50 работ – гэта ў першую чаргу малюнкі цяперашніх вучняў, сярод папярэдніх пакаленняў маладых мастакоў есць работы і Наталлі Цыбулевіч, керамічны посуд Наталлі Грыцко. Выстава атрымалася яркая і выразная, першыя наведвальнікі доўга затрымаліся сярод першых парасткаў будучых таленавітых мастакоў.
Дырэктар музея Юрый Зялевіч прапанаваў гэтую выставу лічыць пачаткам добрай традыцыі штогадовых справаздачных экспазіцый лепшых новых работ мастацкага аддзялення ў Выставачнай зале “Пружанскага палацыка”, што падцвердзіў, разам з дырэктарам школы мастацтваў, перарэзваннем чырвонай стужкі.
У Кнізе водгукаў зроблены такі надпіс:
“Калі б вяселка раптам упала б на зямлю – яе рознакаляровасць абавязкова б папала ў рукі вось гэтых маладых талентаў. Дзякуй Вам усім за тое, што вы робіце. І яшчэ вам чатыры разы па ХХ – Завіце на юбілей, мы абавязкова сустрэнемся!”