12 верасня — «палацык» адказвае на пытанні!

Ужо сёння, 12 верасня, музеі свету ўдзельнічаюць у акцыі #СпытайКуратара (#AskACurator).

Для ўдзелу можна зарэгістравацца па спасылцы ў блогу «галоўнага куратара» інтэрнэт-акцыі Мар Дыксан, і публікаваць пытанні з хэштэгам #AskACurator

Музеі абяцаюць адказаць на працягу гэтага дня, а калі пытанняў будзе вельмі шмат — то на працягу наступных некалькіх дзён. (Сапраўды, у музеі-гіганты паступаюць сотні пытанняў).
Гэтым разам да акцыі далучаецца і #palatsyk! Будзем радыя адказаць на вашыя пытанні!  😎

Добавить комментарий