Click to open a larger map

Час працы музея

Серада-нядзеля:
10.00 — 18.00
Выхадны: панядзелак, аўторак.

НАШ АДРАС:

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны. вул.Савецкая, 50
Т/ф:+375 1632 21896 маб.:+375333711342 (МТС)

Translate:
Мы на сацсетках:
Telegram-канал

Прэзентацыя выставы Алены Лось

 1 лістапада 2008 года ў музее адбылося урачыстае адкрыццё выставы Алены Георгіеўны Лось(Гл. унізе Даведку.)
В мерапрыемстве прымалі ўдзел:
– госьці з Мінска: мастачка Алена Лось, пісьменнік і выдавец Уладзімір Ягоўдзік і яго жонка Марыя, а таксама намеснік галоўнага рэдактара газеты “Слонімская”, краязнаўца і публіцыст Сяргей Чыгрын;
– госьці з Брэста – паэты Мікола Пракаповіч і Алесь Каско, брат і сястра Алены Лось.
А таксама пружанцы – галоўны рэдактар газеты “Раённыя будні”, паэт Мікола Антаноўскі, паэтэса і спявачка Валянціна Слабада, пчаляр-паэт Мікола Папека, намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Кудравец і начальнік аддзела культуры Канстанцін Панімаш.
Акрамя таго было шмат зацікаўленых мастацтвам і светам прыгожага.
Імпрэзу падрыхтавала і правяла метадыст ЦРБ Ніна Шабуня.
Падтрымаць мастачку прыйшлі і выхаванцы Дзіцячай школы мастацтва г.Пружаны – гэта былі цудоўныя спевы хора, арыгінальная харэаграфічная пастаноўка і класічная музыка.
Шмат было выступоўцаў, было сказана мноства добрых слоў у адрас мастачкі, аб яе творчасьці.
На выстаўке прадстаўлена 24 работы мастачкі за розныя перыяды яе творчасьці. Тут ёсць і графіка, і аўталітаграфіі, і жывапісныя работы напісаныя за апошні час.
Усе выстаўленыя творы набыты ў фонды музея ў гэтым годзе.

24337Некалькі слоў з біяграфіі мастачкі расказвае Н.Шабуня(у цэнтры).

Даведка:

ЛОСЬ АЛЕНА ГЕОРГІЕЎНА
Нарадзілася. 22.1.1933, г. Вільнюс, Літва. Дзяцінства прайшло на Пружаншчыне – Магілёўцы, Лыскава, Ружаны. Скончыла Вільнюскі маст. ін-т (1955). Вучылася ў І.Кузмінскіса. Удзельніца маст. выставак э 1956. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы (гравюра. тэмпера. каляровая літаграфія). Аформіла каля 100 выданняў. Асн. творы: серыі лістоў «Дзеці Белавежы», «Палессе», «Людзі на Прыпяці». «Беларускія народныя казкі», «Радасць працы». «Ляўкоўскі цыкл» на тэмы Я.Купалы, «Палескія матывы», «Надзея», «Ружанскія паданні»., «Калыханкі». «Казкі жыцця» на тэмы твораў Я.Коласа; іл. да кніг «Слова аб палку Ігаравым», «Залатая яблынька» (з Г.Якубенем). «Песні заходніх славян» і «Руслан і Людміла» А.Пушкіна, «Канёк-гарбунок» П.Яршова, зб. «Светлячок». Творы знаходзяцца: Нац. маст. музеі Беларусі, фондах Мін-ва культуры Расіі і БСМ, Траццякоускай галерэі, выст. аб’яднанні «Цэнтральны Дом мастака», мемар. музеі А.Пушкіна (усе ў г. Маскве). Узнагароджана шматлікімі дыпломамі рэсп. і міжнародных конкурсау кнігі.Чл. БСМ з 1963. Жыве ў г. Мінску.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *