“Палац”. Унутраны і знешні выгляд.
Узнавіць унутранае і знешняе аблічча пружанскага палаца сярэдзіны XIX – першай паловы XX стст. дапамагаюць інвентар 1864-66 г., малюнкі 1870 і 1877 гг., малюнак хаты на плане маёнтка 1902 г., папавярховыя планы будынка 1923 і 1929 гг.
Інвентар 1864-66 г.
Найбольшую каштоўнасць з усіх вышэйпералічаных дакументаў уяўляе інвентарнае апісанне 1864-66г. Мы выкладаем дадзеныя інвентара даволі падрабязна з прычыны таго, што няма магчымасці прадставіць яго поўны арыгінальны тэкст у прыкладанні.
Знешні выгляд
Паводле апісання, “жилый господский дом, каменный трехэтажный, ощекатуренный имел длину 16 сажней 13/4 аршина (около 35 м), ширину – 9 сажней 11/4 аршина (более 19м). Здание было покрыто жестью, окрашенной краской масляной. Вокруг дома находилось четыре жестяных водосточных труб, выкрашенных белой краской, 18 кирпичных дымовых труб, обложенных жестью и оштукатуренных, возвышалось на крыше домаю“ Далей інвентар згадвае “от фронта здания парадное крыльцо о 5 ступенях внизу, с каменно-кирпичным полом, с него же еще 6 ступеней с таким же полом. Крыльцо обрамляли чугунные перилы. Над крыльцом высилась “каменно-кирпичная” башня, на которой под верхом отделен на деревянном кругу черною масляною краскою циферблат часов “ (верагодна, бутафорскіх). На страсе вежы быў зроблены громаадвод, іншы такі жа знахадзіўся на страсе “правого флигеля“ (т.ч. правага крыла будынка).
Першы паверх. | Другі паверх. | Трэці паверх. |
![]() |
![]() |
![]() |
Добавить комментарий